Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Культура
Вілейка
5.12.2017 11:29 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У музычным каледжы Агінскага адкрыюць фотавыставу віляйчаніна Міхася Куляша

Фота Міхася Куляша.

Шостага снежня ў 16:00 у музычным каледжы імя Агінскага ў Маладзечне адкрыюць выставу "Вілія і яе берагі"". Адрас – Вялікі Гасцінец, 52.

Аўтар фотаздымкаў – вілейскі фотамастак Міхаіл Кулеш. Яго творы ўжо выстаўляліся ў Мінску і роднай Вілейцы.

Міхаіл Кулеш – сябра Беларускага грамадскага аб`яднання фатографаў. Яго здымкі можна пабачыць на розных інтернэт-парталах і ў каталогах. Шмат фотаздымкаў сабраныя ў наборы паштовак “Спадчына Вілейшчыны” і іншых выданнях, прысвечаных Вілейскаму рэгіёну.

У 2012 годзе Міхась Кулеш скончыў курсы па мастацкай фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў. Навучаўся на журналісцкіх курсах у Польшчы, Украіне і Беларусі, прымаў удзел у конкурсах па фотажурналістыцы. Па выніках аднаго з іх быў узнагароджаны бясплатным навучаннем на працягу 2014-2015 гадоў у Міжнароднай школе ў рамках праекта “Увага, усмешку!”.

Фотавыстава будзе працаваць на працягу снежня.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце