Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
30.11.2017 11:02 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Маладзечанцы разам пілі, а потым адзін у другога скраў бензапілу

Фота ru.wikipedia.org.

28 лістапада ў маладзечанскім РАСК узбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да беспрацоўнага маладзечанца, які скраў бензапілу ў знаёмага.

Усё пачыналася з распіцця спіртных напояў. Два маладзечанцы прайшлі да трэцяга ў госці.

Падчас гутаркі гаспадар сказаў, што мае бензапілу, якую можна прадаць. Знаёмыя ўзялі пілу, паспрабавалі прадаць яе, але не атрымалася. Паклалі пілу ў хлеў, вярнуліся ў хату і працягнулі піць.

У гэты час адзін мужчына з кампаніі выйшаў на двор, узяў з хлява пілу і прадаў яе за 50 рублёў. Грошы патраціў на свае патрэбы.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце