Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
1
30.11.2017 16:50 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР, Зоя ХРУЦКАЯ

Машына з'ехала ў ваду ў Ізабеліна (Фота)

Фота Зоі Хруцкай.

Здарэнне адбылося 30 лістапада, каля 15 гадзін. 

Машына, за рулём якой знаходзілася маладая жанчына, з'ехала ў вадаём у Ізабеліна.

Як адбылося здарэнне, "Рэгіянальнай газеце" расказаў знаёмы кіроўцы.

– Жанчына прыязджала да нас на прадпрыемства. Хвілін праз пятнаццаць тэлефануе і кажа: "Я ў вадзе".

Яна расказала, што на павароце ля вадаёма яе нехта падрэзаў, яна не справілася з кіраваннем і з'ехала ў вадаём. Кіроўца выбралася з патанулай машыны праз акно. І адразу патэлефанавала мне. Цяпер яна грэецца, а я чакаю ДАІ ужо паўгадзіны. Патэлефанаваў у МНС, там сказалі, што яны не паедуць, машыну з вады будзе выцягваць ДАІ. 

Мужчына расказаў, што машыну пасля такога "плавання" можна вярнуць да жыцця.

– Канешне, давядзецца шмат чаго перабраць і прасушыць. Але, думаю, ездзіць яшчэ будзе. 

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
30.11.2017 22:17
Игнат / Судя по следам машина слетела в пруд боком, да еще и кормой вперёд. Т.е. банально развернуло на крутом повороте и выкинуло. Если бы ее кто подрезал, то и следы были бы другие и в пруд выскочила бы не в левый по ходу движения а в правый. Надо аккуратнее на крутых поворотах, особенно рядом с водоемами - влаги много и может быть скользко.
Дадаць каментар
Новае на сайце