Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
1
1.12.2017 15:25 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Мінчанка, якая з’ехала на машыне ў ваду ў Ізабеліна: “Гэта быў не шок, а валасок ад смерці”

Фота Наталлі Тур.

30 лістапада ў вадаём Ізабеліна трапіла машына, за рулём якой знаходзілася маладая жанчына – Ганна Кульбіцкая-Крыж. Што перажыла ў момант падзення ў ваду Ганна, якая, дарэчы, з патанулага аўтамабіля выбралася сама, ведае толькі яна. 

Але “Рэгіянальнай газеце” Ганна паспрабавала расказаць, што адбылося на закругленні дарогі Маладзечна-Гарадок:

– Усе падзеі, што адбыліся ўчора, – кажа Ганна, – я ўспамінаю праз сон. Памятаю, што ехала па нешырокай дарозе, паглынутая марамі і музыкай, і раптам…

Круты паварот, кола трапляе ў яму ля ўбочыны. І вось я лячу з абрыву, працінаючы паветра крыкам, які вырваўся з грудзей і падаю носам аўтамабіля ў пякуча-халодную ваду.

Гэта апошняе, што памятае Ганна па хвілінах, далей, прызнаецца жанчына, хвіліны для яе пераўтравыліся ў вечнасць. І ў імгненне адначасова.

– Я раптам ўсвядоміла, што мне ДАВЯДЗЕЦЦА памерці, бо дзверы адмаўляліся выпускаць мяне, а вада бязлітасна паглынала мяне, закаваную ў кавалак жалеза.

Божа!!! Думкі-каметы несліся з такой хуткасцю, што з'явілася лёгкае галавакружэнне. Успомніць б іх цяпер. Ах,так...Я памятаю, што сутаргава ўспамінала ўсе фільмы, прагледжаныя  мною, спрабуючы ўспомніць, як выбрацца з машыны, якая тоне ў вадзе. Памятаю, як я безнадзейна дзёргала дзвярныя ручкі, і як прыгожая была пры гэтым вада, з смарагдава зялёнымі вяснушкамі.

Ці крычала ў той момант Ганна, ці прасіла прыйсці ёй на дапамогу, напэўна, так:

– Мой крык аб дапамозе быў нямым, але такой неверагоднай сілы, што, здавалася, ад яго ідуць дробныя дрыжыкі на воднай роўнядзі. Але каму крычаць? Не было нікога вакол! Ні душы!

Узастаўшыся адзін на адзін з халоднай вадой, жанчына развітвалася з жыццём:

– Вы не паверыце, я нават дзякавала Богу, што гэта адбываецца днём, пры ясным небе, а не ў поўнай цемры. Мне было  б больш страшней.  А так... Я магла яшчэ нешта ўбачыць, заўважыць, запомніць… Ведалі б вы, як мне захацелася яшчэ раз вясной прабегчыся босымі нагамі па полі, каб траўка весела казытала мне ножкі!!! Але, на жаль...

Я не малілася, я не плакала. Я не спадзявалася ні на што. Горш за ўсё тое, што я змірылася. Мой разлік быў просты: нават калі міма праедзе машына, ніхто не заўважыць мяне, бо я ўжо амаль пад вадой. Стукала мокрымі далонькамі аб шкло. І пры ўдары прамаўляла: “Я хачу жыць!!! Я жыць хачу!"

У Ганны ёсць 12-гадовы сын:

– Пад вадой, ужо амаль змірыўшыся з лёсам, адно мне не давала спакою: Што я скажу сыну, калі памру? Што я яму скажу? Чаму нам так мала адзведзена часу разам? Не страшна было памерці, значна страшней разумець, што гэта ЎСЁ!!!

Калега Ганны, што прыехаў на месца здарэння, рассказваў “Рэгіянальнай гаўзеце”, што яму патэлефанавала Ганна з крыкам: “Я ў вадзе”.

Ганна кажа:

– Я памятаю, як шукала тэлефон і не памятаю, як ён апынуўся ў мяне ў руцэ. Але каму тэлефанаваць? Я зараз памру ў поўнай адзіноце, маладая і прыгожай, і мяне не хутка знойдуць. Быць можа, праз тыдзень дастануць з возера. Чаму няма нікога, каму хацелася б патэлефанаваць перад маім згасаннем? У вадзе выжыў толькі мой працоўны тэлефон, я нават не магла пазваніць сваім блізкім і родным, каб развітацца з імі. У працоўным тэлефоне:  Каця офіс, Саша Тураў, кафэ “Блэкдор”, Ірына сыр,шмат невядомых...Непатрэбных, нялюбых....Ніхто не дапаможа. 

Вада была па пояс, часу заставалася зусім крыху. Я яшчэ раз паспрабавала адкрыць дзверы, акно, але дарэмна. Апошняе, што я памятаю: “Сашааа, дапамажыце мне. Я паміраю, але не хачу! Я тут, на возеры. Мне засталося трохі....Вы не паспееце нават...” Далей я не памятаю амаль нічога. Вада стала вельмі цёплай…

Ганна кажа, што выбралася з машыны праз заднія дзверы.

– Але я пра гэта ўспомніла толькі на раніцу, учора не помніла, як выбралася.

Ганна падкрэслівае, што тое, пра што яна расказвае, гэта маленькая спроба перадаць той жах і шок, які перажыла.

– Гэта не шок, гэта быў валасок ад смерці.

Ганна прызнаецца, што ад учарашняга дня ёй давядзецца адыходзіць яшчэ доўга.

– Апошні дзень восені стаў маім другім Днём нараджэння. Будзе нагода сустракаць гасцей. І яшчэ я зразумела, што няма большай прычыны жыць, чым каханне.

Ганна Кульбіцкая-Крыж

Ганна Кульбіцкая-Крыж

Ганна Кульбіцкая-Крыж асабліва дзякуе Аляксандру і Сяргею з "Акдімола", якія першыя прыехалі на месца здарэння, а таксама начальніку ААА "Балтсістэм" Аляксею Парусу, за падтрымку і за тое, што перажываў.  

МНС: калі вы ляціце ў ваду, адкрывайце дзверы

Начальнік змены пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду Маладзечна Ігар Іванскі кажа:

– На шчасце, такія сітуацыі ў практыцы МНС здараюцца не часта. Ды і універсальнай парады, як выратавацца з тонучага аўтамабіля, няма.

Адзінае, што трэба помніць: пастарацца адшпіліцца на хаду і адкрыць дзверы, бо як толькі машына трапіць у ваду, шанцу адкрыць дзверы не будзе.

Калі ў вас электрапад’емнікі шкла, то іх у вадзе адкрыць таксама немагчыма. І застанецца толькі спадзявацца на герметычнасць машыны. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
3.12.2017 21:06
Памятка / Если машина попала в воду и уже начала тонуть, то шансы на спасение еще остаются. МЧСу - двойка, могли бы дать более подробные инструкции, как спасти жизнь в данной ситуации. 1) Помните, что если машина уже в воде, то открыть дверь не получится, на неё снаружи давит вода. Поэтому единственный шанс выбраться живым - это окно. Вполне вероятно, что даже в воде электростеклоподъемники еще будут работать - в первую очередь пытайтесь открыть окно. Если ничего не вышло - пытаемся разбить окно. Не пытайтетсь выбраться через передннее (лобовое) стекло. Пытайтесь разбить боковое стекло. Руками это сделать практически невозможно, используйте любой твердый или заостренный предмет, который может оказаться в салоне - гаечный ключ, домкрат, всё что угодно. Если нет ничего - попробуйте разбить стекло локтем. Женщины могут попробовать воспользоваться обувью на шпильках. Когда пытаететсь разбить боковое стекло, бейте в угол, т.к. в центре стекло будет сильно "пружинить", разбить его сложнее. Еще вариант, чем разбить стекло - вытаскивайте подголовник из сиденья, в нём обычно металлические салазки. Можно попробовать разбить стекло салазками, а вот тут альтернативный вариант, как можно использовать салазки подголовинка, чтобы разбить стекло https://cs5.pikabu.ru/post_img/2015/11/01/12/1446410547_391916090.webm Итак, главное правило - если дверь открыть не удаётся - единственный вариант, как спастись - через окно. 2) Если вода заполнила машину, а стекло разбить никак не получилось, есть последний шанс выйти через дверь. Когда салон заполнен водой, разница в давлении снаружи автомобиля и изнутри становится минимальной. Благодаря тому, что давление выравниается, вы можете попробовать открыть дверь. Помните, что она легко не откроется. Возможно, ее придется выдавливать ногами. Это последний шанс выбраться.
Дадаць каментар
Новае на сайце