Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
Валожын
4.12.2017 11:19 ,AЎТАР(Ы): mlyn.by

На фірме па вытворчасці воданагравальнікаў у Валожынскім раёне ўзарваўся бойлер. Загінуў чалавек

У гарадскім пасёлку Івянец днём 2 снежня на прадпрыемстве "С-Тэнк", якое займаецца вытворчасцю воданагравальнікаў, адбыўся няшчасны выпадак. Выбухнуў бойлер. Загінуў 40-гадовы слесар, яго 44-гадовы напарнік шпіталізаваны.

Валожынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Начальнік РОСК Віталь Юрэвіч паведаміў карэспандэнту МЛЫН.BY, што здарэнне сапраўды здарылася і справа ўзбуджаная.

Няшчасны выпадак пацвердзіў і ўчастковы інспектар міліцыі Івянца Валеры Гарбачэўскі. Ён сказаў, што на месцы працавала следча-аператыўная група, абставіны здарэння вывучаюцца.

Карэспандэнт даведаўся з кампетэнтных крыніц папярэднюю інфармацыю па падрабязнасцях няшчаснага выпадку.

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "С-Тэнк" займаецца вырабам бойлераў-воданагравальнікаў. Бойлер – гэта закрытая бочка вышынёй прыкладна два метры і каля метра ў дыяметры. Аўтаматам заварваць на ёй швы, потым воданагравальнік правяраюць на герметычнасць, напаўняючы бойлер паветрам.

У цэху яго напоўнілі паветрам, каб праверыць, ці не прапускаюць яго швы зваркі. Побач знаходзіліся два слесара. У пачатку трэцяй гадзіны дня нечакана прагрымеў выбух, бойлер разарвала знутры.

Выбухной хваляй 40-гадовага слесара адкінула на шэсць метраў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Яго 44-гадовы напарнік адляцеў на чатыры метры ад бочкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у мужчыны страсенне галаўнога мозгу. Ён дастаўлены ў бальніцу, пагрозы жыцця няма.

Сяргей Есмановіч, mlyn.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце