Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
1
4.12.2017 13:17 ,AЎТАР(Ы): Эмілія ХВОЯ

А вы ўжо паставілі ёлку? Як упрыгожыць дом, каб 2018 год прынёс шчасце

Vedmochka.net

Vedmochka.net.

Год Жоўтага Землянога Сабакі нат­хніць вас заняцца самымі важнымі рэчамі – сям’ёй. Калі ў вас зацягнуўся халасцяцкі перыяд, у новым годзе вам дакладна захочацца прыняць лёсавызначальнае рашэнне. Калі ж вы ў шчаслівым шлюбе, то актуальным будзе пытанне дзяцей.

На змену энергічнаму Пеўню прыходзіць спакойны Сабака, якому па душы дамашняя абстаноўка. Таму сустракаць Новы год варта ва ўтульнай атмасферы, пажадана дома ці ў блізкіх сваякоў.

Для таго, каб стварыць патрэбны ўраўнаважаны настрой, трэба паклапаціцца пра ўпрыгажэнне дома. Асабліва дарэчы сёлета ўпішуцца мілыя элементы дэкору, зробленыя сваімі рукамі. Гэта могуць быць выразаныя з фетру фігуркі сабачак ці костак, можна скарыстаць кардон, дрэва ці тканіну.

Апекуну гэтага года больш па душы спакойныя колеры – бэжавы, кававы, светла-карычневы. Каб спадабацца Сабаку, неабходна паклапаціцца пра яркія акцэнты – чырвоны, аранжавы, жоўты і залаты.

Для таго, каб год быў удалым, трэба упрыгожыць уваходныя дзверы вянком. Ён павінны ледзь не гарэць колерам, няхай у ім будзе як мага больш вогненных чырвоных і залатых адценняў.

senn.cocoloni.com

senn.cocoloni.com

Калі ж вам пашанцавала і ў доме жыве сапраўдны сабака, пастарайцеся, каб ён адчуў свята. Не скупіцеся на пяшчоты да свайго чацвераногага сябра. І падрыхтуйце падарунак для яго, каб было чым паласавацца.

Гасцёўня

У галоўным пакоі, дзе будзе адзначацца самая чароўная ноч года, стол засцяліце бялюткім абрусам, пажадана расшытым залацістымі ўзорамі. На ім выдатна будуць глядзецца чырвоныя талеркі.

Фота Wi-Fi.ru.

Фота Wi-Fi.ru.

Можна абраць і іншы варыянт сервіроўкі – аранжавы ці чырвоны абрус з вытанчанымі белымі талеркамі.

Сярод страў абавязкова павінна быць мяса з залацістай скрыначкай, а таксама жоўтая і аранжавая садавіна і гародніна. Каля галоўнай стравы пастаўце фігурку сабакі, а стол упрыгожце яркімі свечкамі.

Чароўна будзе глядзецца самаробны свяцільнік. Вазьміце прыгожую шкляную бутэльку, пакладзіце туды гірлянду і запаліце. Некалькі такіх бутэлек і запаленыя каля іх свечкі – і вы атрымаеце казачную кампазіцыю.

Ёлка

Даспадобы сабаку прыйдзецца жывая ёлачка. Але калі ёлка усё ж штучная, паклапаціцеся, каб яна была ўпрыгожаная галоўнымі колерамі Новага года.

Залацістыя, жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя адценні ёлачных упрыгажэнняў не толькі ўздымуць настрой, але прыцягнуць у новым годзе багацце.

У пакоі размяшчайце ёлку па фэн-шую, у залежнасці ад таго, якія мэты хочаце дасягнуць у 2018 годзе.

Размяшчэнне Мэта
Паўночны усход Розум
Захад Нарадзіць дзяцей
Цэнтр Здароўе
Поўдзень Прызнанне і слава
Поўнач Кар'ерны рост
Паўднёвы усход Грошы
Усход Умацаванне сям'і
Паўночны захад Падарожжа

У гэтым годзе актуальна ўпрыгожыць ёлку вялікімі шарыкамі яркіх колераў, пажадана чырвона-залацістай гамы. Дадайце рознакаляровыя пацеркі ці серпанцін і гірлянду. Лепш, калі агеньчыкі будуць не пярэстыя, а аднатонныя. Прыгледзьцеся да гірляндаў, якія даюць жоўтае святло, а самі лямпачкі змешчаныя у розных фігурках – зорачках, сняжынках і іншых.

Самы стыльны варыянт – простая аднакаляровая гірлянда, пажадана з жоўтымі лямпачкамі, і чырвоныя шары.

Пад ёлку пакладзіце прыгожую сурвэтку ці абрусік. Падумайце, як вы ўпрыгожыце ёлачку – вертыкальна, кругамі, спіраллю ці хаатычна. Пачынайце знізу. Спачатку размясціце гірлянду, пасля мішуру, за ёй шары. Напрыканцы размясціце пацеркі і стужкі.

Фота spunout.ie.

Фота spunout.ie.

Чым большыя цацкі, тым на ніжэйшых галінках іх размяшчайце. Не вешайце побач цацкі аднаго колеру і памеру. Акрамя звычайных упрыгажэнняў, вазьміце прыгожую шырокую стужку. Ёй можна завязаць банцік на верхавіне, а можна ў некалькіх месцах у якасці цацак.

Абавязкова дадайце ёлачцы ўпрыгажэнні з кардону, саломы, дрэва. Вазьміце звычайную цацку і прыгожа абвяжыце яе шпагатам – атрымаецца зусім новая рэч. Вязаныя і палатняныя фігуркі, асабліва з малюнкам у клетку, дададуць утульнасці пакою.

Вокны

Каб свята не заканчвалася  пакоем з ёлкай, а нават праводзіла вас на працу і сустракала з магазіна, упрыгожце вокны.

Фота rostur.net.

Фота rostur.net.

Можаце выразаць сняжынкі і прымацаваць іх, можаце нанесці ўзор гуашшу, якая пасля лёгка змыецца. Для малюнкаў спачатку выражце трафарэты, а пасля працуйце пэндзлем.

А можна купіць спецыяльныя налепкі-вітражы. Яны добра трымаюцца і прыбіраюцца, а праз год іх можна скарыстаць яшчэ раз.

Каб новая энергія панавала ў вас увесь год, пасля святочнай ночы цягам 12 месяцаў працягвайце займацца ўпрыгажэннем дома. Ад прыборкі да капітальнага рамонту – любыя паляпшэнні прынясуць карысць не толькі квадратным метрам, але і лёсу дамачадцаў.

2018 – найлепшы год для сям’і

Сімвал новага года будзе падштурхоўваць трымацца традыцый. Год Жоўтага Сабакі характарызуецца стабільнасцю і спакоем.

фота indiatoday.intoday.in.

фота indiatoday.intoday.in.

Аднак тых, хто не вызначыўся з мэтамі і настроены песімістычна, могуць апаноўваць хвалі ўпадку сіл і энергіі.

Звычайна ў год Сабакі не пачынаюцца войны і буйныя перавароты, хутчэй, гэта час прымірэння. Адзначаецца, што ў гады Сабакі можа павялічвацца колькасць шлюбаў і нараджальнасць.

Калі вы спадабаецеся Сабаку, ён дапаможа вам адкрыць новыя, лепшыя якасці і змяніцца да лепшага.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
10.12.2017 21:23
Андрэй / Яшчэ толькі пачатак снежня, ранавата для ёлкі. Да Новага года прывыкнеш, што і свята не адчуеш. Я гэты момант адцягваю як мага далей, каб сапраўднае свята было.
Дадаць каментар
Новае на сайце