Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -10° Маладзечна
Вілейка -10° Вілейка
Смаргонь -10° Смаргонь
Ашмяны -10° Ашмяны
Валожын -10° Валожын
Мядзел -12° Мядзел
Астравец -10° Астравец
Здарэнні
7.12.2017 13:07 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Учора на Маладзечаншчыне “Кіа” збіў пешахода

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае. Фота big-radio.ru.

Здарэнне адбылося 6 снежня.

Каля 19.30 у пасёлку Бярэзінскае 55-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Кіа Кларус” у напрамку вёскі Гарадзілава. Машына наехала на 45-гадовага мясцовага жыхара, які раптам выйшаў на праезную частку.

У выніку пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізаваны з дыягназам: спалучаная траўма, закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, траўматычны шок, шэраг пераломаў. Пешаход не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце