Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -6° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Здарэнні
11.12.2017 13:50 ,AЎТАР(Ы): Маладзечанскі ГРАНС Валянціна СОПАТ

У пятніцу на пажары ў Алёхнавічах згарэў 36-гадовы мужчына (Фота)

На месцы здарэння.

На месцы здарэння..

8 снежня ў Алёхнавічах здарыўся пажар на лецішчы.

Падчас пажару ў доме быў 36-гадовы мужчына, які загінуў.

Магчымая прычына – неасцярожнасць пры курэнні.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі:

  • печы і коміны неабходна чысціць, рамантаваць, бяліць
  • нельга прымяняць для распалу печкі гаручыя і лёгкаўспламяняльныя вадкасці
  • на драўлянай падлозе перад топачнай адтулінай неабходна прыбіць металічны ліст не менш чым 50 на 70 сантыметраў
  • каб не дапускаць перагрэву печкі, трэба паліць яе два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны
  • за тры гадзіны да сну варта спыніць топку печкі, каб не ўчадзець.

Выратавальнькі рэкамендуюць паставіць пажарны апавяшчальнік. Не пакідайце дзяцей дома адных, хавайце ад іх запалкі.

Памятайце, самай распаўсюджанай прычынай пажараў і смерці людзей у іх з'яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Выкананне правілаў захавае жыццё вам і вашым блізкім.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце