Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Грамадства
Мядзел
9.12.2017 14:56 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Вучні з Маладзечна і Мядзела сталі дыпламантамі абласнога конкурсу па робататэхніцы (Фота)

Фота Марыі Арэх, moiro.by..

На базе факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта 1 снежня адбыўся абласны конкурс па робататэхніцы “Дарога ў будучыню”. 

У ім удзельнічалі 69 школьнікаў з устаноў адукацыі Мінскай і Брэсцкай абласцей і сталіцы.

Конкурс праходзіў па трох напрамках: “Робататэхніка”, “Міні-сумо” і “Траекторыя”. Удзельнікам першага прапанавалі стварыць мадэль па гатовай інструкцыі і прайграць зададзеную праграму, стварыць мадэль робата па малюнках, паведамляе Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Падчас спаборніцтваў па напрамку “Міні-сумо” на імправізаваным рынгу два сканструяваныя робаты павінны былі даказаць, хто мацнейшы. У “Траекторыі” ўдзельнікі мусілі сабраць робата, які па зададзенай траекторыі найхутчэй змог бы дабрацца да фінішу.

У конкурсе вызначыліся вучні з Маладзечна і Мядзела. У напрамку “Робататэхніка” дыплом другой ступені атрымаў Мікіта Зінкоўскі, трэцяй – Павел Пятрашка. Спецыяльны дыплом и прыз БНТУ – у Мікіты Часноўскага. Усе яны – з гімназіі №10 Маладзечна. 

У напрамку “Міні-сумо” перамог Серафім Нікончык. Дыплом трэцяй ступені ў Мікіты Жукоўскага. Абодва – вучні гімназіі-інтэрната Мядзела. Яшчэ адзін мядзяльчанін Андрэй Маліноўскі займеў спецыяльны дыплом і прыз БНТ у напрамку “Траекторыя”.

 

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Фота Марыі Арэх, moiro.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце