Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
Валожын
11.12.2017 11:21 ,AЎТАР(Ы): mchs.gov.by

Адчуць сябе выратавальнікам змогуць маленькія чытачы валожынскай бібліятэкі

Фота mchs.gov.by.

Каб дзеці і бацькі бавілі час не толькі займальна, але і з карысцю, выратавальнікі стварылі іміджавы аб'ект у Валожыне. Гэта тэматычная пляцоўка, прысвечаная МНС.

Пляцоўку размясцілі на базе дзіцячай бібліятэкі ў Валожыне, у чытальнай зале для самых маленькіх. У дзіцячым "кутку бяспекі" можна пазнаёміцца з кніжкамі, буклетамі, расфарбоўкамі і іншай нагляднай прадукцыяй міністэрства. Юным чытачам спадабаецца фатаграфавацца ў фотазоне з героямі "Чароўнай кнігі".

На ўрачыстае адкрыццё запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячага садка №3 "Пралеска". З дзеткамі размаўлялі пра бяспеку, гулялі ў пазнавальныя гульні, паглядзелі мультфільм ад выратавальнікаў "Чароўная кніга".

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Пасля дзеці шукалі адказы на складаныя пытанні, каб трапіць у чароўны пакой ведаў, дзе працягнулі даведвацца новае пра бяспеку.

Госці свята паспрабавалі таксама выклікаць выратавальнікаў па тэлефоне, пазмагацца ў хуткасці і спрытнасці, замацавалі веды, калі прайшлі па "чароўнай сцяжынцы" ад выратавальнікаў. Дзеткі з ахвотай фатаграфаваліся з героямі мультфільма ад МНС. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ад выратавальнікаў кнігу "Прыгоды Дашы ў краіне небяспекі" і тэматычныя буклеты.

Яшчэ адну тэматычную пляцоўку выратавальнікі адкрылі ў Магілёве.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Паводле МНС.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце