Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -6° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Грамадства
11.12.2017 11:52 ,AЎТАР(Ы): Дзмітры ГЕНЕРАЛАЎ

Парады, што выратуюць вам жыццё: калі вы выцягнулі чалавека з ледзяной вады, ні ў якім разе не давайце алкаголь

Фота weekend.rambler.ru.

Лёд заўсёды небяспечны – гэта ведаюць усе, але, тым не менш, як толькі вадаёмы замярзаюць, некаторыя ідуць на тонкі лёд. Дзеці зачакаліся зімовых забаў. Рыбакі хочуць не прапусціць апошнюю лоўлю. А пачатак ледаставу – самы небяспечны перыяд.

80% няшчасных выпадкаў на лёдзе адбываецца з нецвярозымі.

Велізарную ролю павінны выконваць бацькі. Яны, як ніхто, ведаюць бліжэйшыя вадаёмы, маршруты і любімыя зімовыя забавы дзяцей. Пакуль лёд не дасягне сямі сантыметраў, не пускайце дзяцей на лёд. Сачыце за нестабільным надвор’ем.

Што браць на лёд:

- ідучы на лёд, бярыце з сабой шнур з грузам на канцы, доўгую жэрдку або шырокую дошку;

- захапіце што-небудзь вострае, чым можна было б ухапіцца за лёд у выпадку, калі  праваліліся (нож, бусак, вялікія цвікі);

- аранжавая камізэлька ярка выглядае і робіць вас заўважным. Тое, што трэба, каб вам паспелі дапамагчы.

Калі выпадае снег, берагавая лінія вадаёмаў становіцца нявызначанай, таму павялічваецца рызыка апынуцца ў ва­дзе. Сам снег цісне на ледзяную паверхню і зніжае яе трываласць. Памятайце пра падводныя плыні, скіды сцёкавых вод, водныя расліны. У такіх месцах таўшчыня лёду і яго трываласць прыкметна меншая.

Хіба можна з упэўненасцю вызначыць, што пад снежнай паверхняй бяспечны тоўсты лёд ці далікатная ледзяная скарыначка?

Удвая небяспечнае праломліванне лёду для чалавека, які нясе цяжкі груз: заплечнік, напоўнены мех. Груз павялічвае нагрузку, спрыяе падзенню і перашкаджае выбрацца з вады на лёд. Перад тым, як выйсці на лёд, трэба аслабіць шлейкі заплечніка і перакінуць яго на адзін бок, а яшчэ лепш валачы на ​​вяроўцы за 2-3 метры.

Трымайцеся бяспечнай адлегласці, калі ідзяце па лёдзе не адны.

Калі лёд праламаўся:

- не панікуйце, скіньце цяжкія рэчы, трымайцеся на плыву, трымайце галаву высока над паверхняй вады, клічце на дапамогу;

- абапрыцеся на крыгу шырока расстаўленымі рукамі, пры моцнай плыні сагніце ногі, здыміце абутак, у які набралася вада;

- старайцеся не абломваць край лёду, наваліўшыся на яго грудзьмі, па чарзе закідвайце ногі на крыгу.

Здараецца, пацярпелы не можа сам выбрацца з вады, у гэтай сітуацыі яму патрэбная тэрміновая дапамога. Рабіць гэта трэба неадкладна і вельмі асцярожна:

- узбройцеся любой доў­гай палкай, дошкай, шастом або вяроўкай. Можна звязаць разам шалікі, рамяні ці вопратку.

- паўзком, шырока расстаўляючы рукі і ногі і штурхаючы перад сабой выратавальныя сродкі, асцярожна рухайцеся ў кірунку да палонкі.

- спыніцеся ад пацярпелага ў некалькіх метрах, кіньце яму вяроўку, край адзення, падайце палку.

- асцярожна цягніце пацярпелага на лёд, разам паўзком выбірайцеся з небяспечнай зоны.

Завядзіце пацярпелага ў цёплае месца. Здыміце з яго мокрае адзенне, энергічна разатрыце цела да пачырванення скуры змочанай у спірце або гарэлцы анучай або рукамі, напаіце гарачым чаем. Ні ў якім разе не давайце пацярпеламу алкаголь – у падобных выпадках гэта можа прывесці да смяротнага зыходу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце