Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
11.12.2017 12:22 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У маладзечанскай бібліятэцы паставілі ёлку... з энцыклапедый (Фота)

Фота euronn.ru.

У фае бібліятэкі "Верасок" з'явілася ёлка з кніг.

Ідэю зрабіць такое незвычайнае дрэва падала дырэктар бібліятэкі Марыя Стасяловіч:

Як толькі атрымалі распаражэнне райвыканкама пра ўпрыгожванне ўстаноў горада, пачалі думаць з калегамі ў гэтым накірунку. У дапамогу нам быў інтэрнэт.

Каб убачыць такую ёлку, завітайце ў бібліятэку. Фота Аксаны Ярашонак.

Каб убачыць такую ёлку, завітайце ў бібліятэку. Фота Аксаны Ярашонак.

У інтэрнэце дырэктар знайшла ёлку з кніг, падзялілася з супрацоўнікамі. Тыя падтрымалі ідэю.

Навагодняя дрэва зрабілі з энцыклапедый. Стараліся падбіраць кнігі аднолькавага фармату.

Ёлку ўпрыгожылі самаробнымі сняжынкамі, пацеркамі і стужкамі з беларускім арнаментам.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце