Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
1
11.12.2017 13:39 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Жыхары Параф'янава дабіліся ўвядзення прыпынку хуткаснага цягніка Полацк-Менск

Фота з сайта nn.by.

Беларуская чыгунка прызначыла цягнікам №739 Мінск — Полацк і №740 Полацк — Мінск дадатковы прыпынак у Параф'янаве (Докшыцкі раён). Гэта стала вынікам звароту мясцовых жыхароў, які ініцыяваў краязнавец Кастусь Шыталь, піша "Наша ніва". 

Жыхары Паазер'я і Полацка цешацца новым хуткасным цягніком. Ён будзе хадзіць пачынаючы ад 10 снежня штодня.

Адпраўляцца з Менска ён мае а 17.28, прыбываць у Полацк — а 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

З Полацка ў Мінск цягнік мае адпраўляцца а 6.19, прыбываць у Мінск — а 9.57.

Акрамя Параф'янава, прыпыняцца ён будзе таксама ў Маладзечне, Вілейцы і Круляўшчыне. Вагоны ў цягніку — сядзячыя.

Дагэтуль асноўным сродкам даезду са старажытнай беларускай сталіцы ў сучасную была маршрутка. У цягніку ж можна ехаць з выгодай.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
11.12.2017 14:15
nifeus / Але кошт білетаў... :(
Дадаць каментар
Новае на сайце