Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Спорт
8.12.2017 10:44 ,AЎТАР(Ы): osh.by Аліна САНЮК

Ашмянцы атрымалі перамогу на Кубку прыбалтыйскіх краін

Фота з сайта osh.by.

У мінулыя выхадныя ў Каўнасе адбыўся юбілейны, Х Кубак Прыбалтыйскіх краін па экіпіравальнаму паўэрліфтынгу.

Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй гісторыі спаборніцтваў каманда ашмянскіх пауэрліфтэраў на чале з Міхасём Станкевічам з'яўляецца не толькі ганаровым госцем спаборніцтваў, але і дамагаецца на памосце высокіх вынікаў. Тройчы ашмянцы станавіліся пераможцамі турніру.

Удалай ва ўсіх адносінах стала мінулая сустрэча наймацнейшых атлетаў Прыбалтыкі і шэрагу еўрапейскіх краін. Каманда цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Аякс-1”заняла вышэйшую прыступку п'едэстала. Другое і трэцяе месцы дасталіся дзвюм мацнейшым камандам з Літвы, чацвёртае – атлетам з Эстоніі.

У асабістым першынстве сярод жанчын Надзея Цярэшка заняла трэцяе месца, Крысціна Шлыковіч – чацвёртае, у Кацярыны Мядвецкай – другое. Кацярына заваявала таксама бронзу ў абсалютным першынстве.

Сярод мужчын другім быў Аляксандр Шымановіч. У нялёгкай барацьбе золата дасталася Аляксандру Вераб'ёву і Яўгену Каўцэвічу, срэбра – у Мікалая Гаравога. Не трапілі ў лік прызёраў Альберт Станкевіч і Максім Целяпнёў, але яны таксама прынеслі камандзе ачкі, якія ў выніку дазволілі ашмянцам выйсці ў лідары турніру.

За садзейнічанне развіццю сяброўскіх сувязяў паміж Літвой і Беларуссю з дапамогай спорту прадстаўнікі Дэпартамента спорту і Федэрацыі паўэрліфтынгу Літоўскай Рэспублікі ўручылі трэнеру Міхаілу Станкевічу імянны кубак з гравіроўкай, як знак высокай удзячнасці і павагі.

Размова на турніры ішла пра тое, што ў Ашмянах у 2018 годзе плануецца правесці Кубак Еўропы па паўэрліфтынгу. Літоўскія і польскія калегі, якія маюць вопыт правядзення такога ўзроўню спаборніцтваў, выказалі жаданне аказаць падтрымку і дапамогу беларускаму боку ў арганізацыі турніру.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце