Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
7.12.2017 11:57 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: смерць Стэфана Баторы, нараджэнне Фердынанда Рушчыца, угодкі бітвы Свідрыгайлы і Жыгімонта

Выйшаў паэтычны зборнік Смык беларускі

Выйшаў паэтычны зборнік Смык беларускі. Фота pixabay.com.

Мы падрыхтавалі спіс гістарычных падзей, важных для нашага рэгіёна.

8 снежня

90 гадоў з дня нараджэння Віктара Карпілава (1927 – 1994), беларускага рэжысёра, акцёра, рэжысёра рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Служыў у Рускім тэатры БССР. Ад 1956 года – рэжысёр Рэспубліканскай студыі тэлебачання. Адначасова з 1969 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у якім працаваў да 1988 года (заснаваў курс тэлевізійных рэжысёраў).

Рэжысёр-пастаноўшчык дакументальных фільмаў “Біяграфія маёй краіны” (1968, 2- і 3-я серыі), “Помнікі не маўчаць” (1971), мастацкага тэлефільма “Тартак” (1974).

1432. 585 гадоў назад пад Ашмянамі адбылася бітва паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула больш за 10 тысяч чалавек.

9 снежня

1891. Нарадзіўся Максім Багдановіч (г. Мінск), паэт, перакладчык, крытык, класік беларускай літаратуры.

1981. У Мінску (каля тэатра оперы і балета) ўстаноўлены помнік Максіму Багдановічу (скульптар Сяргей Вакар).

1991. У Траецкім прадмесці ў Мінску адкрыўся Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

10 снежня

1870. Нарадзіўся Фердынанд Рушчыц (маёнтак Багданава, цяпер Валожынскі раён), польскі і беларускі мастак, педагог, тэатральны дэкаратар.

1865. Расійскі царскі ўрад забараніў асобам каталіцкага веравызнання і “польскага паходжання” купляць і арандаваць зямлю на Беларусі.

1945. У Рэгенсбургу (Германія) адкрылася беларуская гімназія імя Янкі Купалы (дырэктар Аляксандр Орса). ФОТА

11 снежня

1959. У Маладзечне на Цэнтральнай плошчы усталявалі помнік Леніну.

1964. У Маладзечне прыняты ў эксплуатацыю будынак чыгуначнага клуба.

12 снежня

1586. У Гродне памёр Стэфан Баторы, вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай. Новым каралём абраны Жыгімонт III Ваза. ФОТА

1814. Нарадзіўся Адам Завадскі, друкар і выдавец у Вільні. Старэйшы сын Юзафа Завадскага. Пасля бацькі ўзначаліў выдавецтва Завадскага. Жонка Адама Завадскага – Вінцэніна Завадская – аўтар папулярнай кулінарнай кнігі  “Літоўская кухарка” (Kucharka litewska…, Вільня, 1854).

З Адамам Завадскім супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у 1846 годзе ў выдавецтве Завадскіх выйшла яго першая кніга “Сялянка”.

13 снежня

1894. Як указана ў выдавецкіх звестках, у Познані (цяпер Польшча) выйшаў паэтычны зборнік “Смык беларускі” Францішка Багушэвіча.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце