Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Культура
Вілейка
21.12.2017 08:39 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як спалучыць усходні тэатр ценяў і беларускую батлейку, ведаюць у вілейскім музеі

Фота sorokopud.ru.

21 снежня вілейскі музей запусціць праект “Ценевая батлейка”.

–  Мы ўжо даўно шукалі новыя формы працы з наведнікамі, –  кажа дырэктар музея Надзея Аўдзей. – А паколькі Новы год – гэта казачнае свята, а цені – гэта іншы, загадкавы свет, мы вырашылі запусціць праект у перадсвяточныя дні.

Па словах Надзеі, ценевая батлейка існавала ў Беларусі ў канцы 19 стагоддзя на Віцебшчыне, але не была распаўсюджанай. Больш ведалі традыцыйную батлейку з рэлігійнымі п’есамі пра цара Ірада.

Хутчэй за ўсё, ідэю ценевавага тэатра на Беларусь прывезлі нашы продкі, якія ў пазамінулым стагоддзі падарожнічалі па Японіі і Кітаі. А потым аб’ядналі ўбачанае з ужо вядомай у нас батлейкай.

У  лялечным тэатры прасцей паказаць настрой, лічыць дырэктар музея. Гэта можа зрабіць і праз выраз твару лялькі, і праз яе адзенне. Тэатр ценяў такой магчымасці не дае. Ёсць толькі цень як абалонка, абрыс. А астатняе глядач дадумае сам.

– Напэўна многія з нас у дзяцінстве забаўляліся з ценямі. Я дакладна так рабіла, – прыгадвае Надзея. – Кладучыся спаць у промнях заходзячага сонца рукамі на сцяне паказвала фігуры пры дапамозе рук.

У вілейскай ценевай батлейцы лялькі будуць з паперы. А ўвогуле, для тэатра ценяў можна выкарыстоўваць выцінанку, уласныя рукі. У Еўропе пашыраны вулічны тэатр ценяў, калі чалавек за шырмай з дапамогай свайго цела паказвае нейкія фігуры.

У рэпертуары вілейскай ценевай батлейкі пакуль адна казка – “Як мужык мядзведзя адужаў”. Але сам праект разлічаны надоўга. Яго тэрміны будуць залежаць ад таго, наколькі спадабаюцца гледачам “ценевыя казкі”.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце