Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Культура
Вілейка
22.12.2017 10:42 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выстава абразоў

На выставе. Фота забяспечанае Вольгай Коласавай

На выставе. Фота забяспечанае Вольгай Коласавай .

У выставачнай зале Сілівановіча працуе персанальная выстава іканапісу Ядзвігі Сянько, мастачкі з Маладзечна.

Ад 1997 года творчасць Ядвігі Сянько практычна непарыўна звязана з хрысціянскай тэматыкай, а яе выставачная дзейнасць пачалася з 2003 года, распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава.

Ядвіга Сянько стварае рукапісныя копіі з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Таксама ў яе калекцыі шматлікія каталіцкія абразы і карціны на хрысціянскую тэматыку.

На выставе прадстаўлена больш за 40 ікон: праваслаўныя і каталіцкія. Усе іконы асвечаныя, суправаджаюцца анатацыямі пра гісторыю і прызначэнні кожнага стану.

У гэтых вобразах любоў, паразуменне, адчуванне чыстай і светлай энергетыкі самога аўтара. 19 студзеня 2018 гадоў ў 17:00 у выставачнай зале музея адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Ядвігай Сянько.

Супрацоўнікі музея запрашаюць усіх жадаючых.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце