Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Эканоміка
Ашмяны
16.12.2017 23:51

ААТ “Будаўнік” у Ашмянах – ствараем лепшае для лепшых

Фота stroitel-oao.com.

Па аб’ёмах вытворчасці гэта кампанія займае трэцюю пазіцыю ў Гродзенскай вобласці ў будаўніцтве. Штогод спектр работ, якія ахоплівае арганізацыя, павялічваецца, а цяпер яна ўзводзіць шэраг аб’ектаў на галоўнай будоўлі краіны – БелАЭС.

Прычыну таго, што такая магутная кампанія змагла развіцца ў невялікіх Ашмянах, работнікі таварыства бачаць у выключным таленце кіраўніка Аляксандра Аляксеевіча Сазановіча. Ён больш за 30 год узначальвае арганізацыю, а ў 2009 атрымаў Ганаровае званне “Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь”.

Сам жа дырэктар упэўнены, што значная доля паспяховасці заключаная ў арганізацыі структуры. Кіраўнічы апарат быў спрошчаны. Калі параўнаць з трэстамі, кампанія грунтуецца на прамым кіраванні, сціснутым да мінімуму.

Тут, у адрозненне ад трэстаў, адмовіліся ад будупраўленняў. І пры гэтым “Будаўнік” абганяе па многіх паказчыках трэсты з больш складанай структурай.

Не ў апошнюю чаргу аптымізацыя выкліканая і кадравай абмежаванасцю ў 16-тысячным райцэнтры. Пры гэтым кожны спецыяліст павінны дакладна ведаць сваю справу, таму што статусныя аб’екты, з якімі цяпер працуе кампанія, памылак не дапускаюць.

– Трапляюцца самыя розныя аб’екты, і ў працы над кожным трэба зразумець спецыфіку галіны, спраектаваць і выканаць усё найлепшым чынам. Калі працуеш над аб’ектамі АЭС, неабходна размаўляць на адной мове з буйнымі спецыялістамі атамнай энергетыкі. “Хутка ўваходзім у курс справы і шмат даведваемся, нагрузка, шчыра скажу, не для кожнага”, – расказвае дырэктар “Будаўніка” пра прычыны поспеху кампаніі.

Удзельнічаюць ­у будаўніцтве АЭС

Пра тое, наколькі слушны падыход кіраўніцтва, гаворыць узровень аб’ектаў, якія давяраюць будаваць менавіта гэтаму таварыству. На БелАЭС сярод зда­дзеных “Будаўніком” такія маштабныя і нетыповыя пабудовы, як вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС і  ваенны гарадок вайсковай часці 7434 унутраных  войскаў МУС па ахове атамнай электрастанцыі і прылеглай тэрыторыі. Цяпер арганізацыя працуе над шэрагам аб’ектаў на тэрыторыі самой станцыі.

Сайт ААТ “Будаўнік”: stroitel-oao.com.

Акрамя гэтага, “Будаўнік” вядзе работы над лагістычным цэнтрам “Каменны Лог”, рэалізоўвае маштабны будаўнічы праект на Глыбоччыне па рэканструкцыі пастаяннага базіснага ляснога гадавальніка, у сваім гора­дзе ўзводзіць жылы сектар для жыхароў Ашмяншчыны.  

Начальнік участка агульнабудаўнічых работ атамнай станцыі Дзяніс Уладзіміравіч Ханкевіч ацэньвае работу на атамнай станцыі:

– Досвед працы на Бел­АЭС не параўнаць ні з адным папярэднім аб’ектам. Гэта работа складаная і ў інжынерным плане, і ў аспекце тэхналагічнай дысцыпліны. Нашы работнікі паказалі, што працуюць нічым не горш за расіян і спецыялістаў гучных мінскіх фірм. Калі муляры за тры гады перакваліфікаваліся ў маналітчыкаў, заліваюць складаныя канструктывы, гэта ўражвае.

Невялікія сакрэты вялікага поспеху

Начальнік аддзела кадраў Тэрэза Станіславаўна Усачова працуе ў арганізацыі больш за 20 год і ведае кожнага работніка, а іх сёння каля 600 чалавек. Яна адзначае, што арганізацыя развіваецца паступова, але вельмі ўпэўнена. Штогод накіроўваюцца грошы на ўмацаванне канкрэтнай галіны: адзін год – дапаможнай вытворчасці, іншы – аддзела механізацыі. Каб разнастаіць сферы паслуг, атрымліваюць новыя сертыфікаты і ліцэнзіі.

Патрэбныя для аб’ектаў будоўлі канструкцыі таварыства вырабляе само. Кампанія асвоіла дрэваапрацоўку, вытворчасць металічных і жалезабетонных вырабаў.

Падлічылі, што ўласная вытворчасць значна эканоміць бюджэт кампаніі і адпадае патрэба закупляць дадатковыя канструкцыі.

У 2016 годзе за 11 месяцаў кампанія ўвяла 2287 квадратных метраў жылля. Аб’ём выкананых работ за студзень-лістапад у якасці генпадраду ў бягучых цэнах склаў 24 105 000 рублёў, уласнымі сіламі – 20 339 000 рублёў.

Віды работ – ад земляных да аддзелачных

ААТ “Будаўнік” выконвае шырокі спектр работ і паступова яго пашырае. Вось толькі некаторыя з накірункаў працы:

  •  земляныя работы;
  •  размяшчэнне фундаментаў;
  •  узвядзенне маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый;
  •  мантаж металічных, драўляных, каменных канструкцый;
  •  засцярога трубаправодаў;
  •  узвядзенне даху;
  •  цеплаізаляцыя і фасады будынкаў;
  •  пракладка водазабеспячэння і каналізацыі, цеплазабеспячэння, газаправодаў і электрыфікацыя;
  •  аддзелачныя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Лідары галіны

Як пацвярджэнне высокай якасці работы кампаніі, калектыў атрымаў шэраг значных узнагарод.

Сярод іх – “Арганізацыя года” за дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе, “Лідар галіны- 2013”, Ганаровыя граматы Ашмянскага райвыканкама, Гродзенскага Савета дэпутатаў, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Таварыства на рынку больш за 55 год

Поспех таварыства асабліва ўражвае, калі даведацца, з чаго яно пачынала. У 1959 годзе была ўтвораная Ашмянская міжкалгасная арганізацыя, якая існавала за паявыя ўнёскі калгаснікаў. Будавалі патрэбныя ў той час аб’екты – кароўнікі, склады, канюшні.

Пасля шэрагу перамен кампанія ў 1994 годзе пераўтварылася ў ААТ. Нават у самых складаных канкурэнтных умовах арганізацыя застаецца сярод лідараў рынку.

Чаму тут прыемна працаваць

У кампаніі працуюць пераважна ашмянцы, а для прыезджых прапануюцца арандаваныя кватэры. Па ўзроўні зар­платы арганізацыя ў лідарах раёна. Сярэдні заробак сёння тут складае 784 рублі.

У ААТ “Будаўнік” нямала прыкладаў, калі працуюць сем’ямі. Брыгадзір Віктар Эдвардавіч Антановіч працуе з сынам Алегам, які ўладкаваўся цесляром. Брыгадзір Уладзімір Купрыянчык працуе з жонкай Ганнай Здзіславаўнай. Разам у кампаніі шмат год працуюць начальнік вытворчага ўчастка Міхаіл Ермалаевіч Лапухін і яго жонка Зоя Мікалаеўна, якая займае пасады сакратара і старшыні прафсаюзнага камітэта. А яшчэ сем’і Кетрысаў, Усачовых, Юшко, Альшук, Падрэз і многія іншыя.

Тут заўсёды адзначаюць за добрую працу. Начальнік участка Пётр Станіслававіч Лагуновіч выдатна кіруе работамі на будаўніцтве лагістычнага цэнтра “Каменны Лог”.  Прараб Іван Іосіфавіч Гінтоўт шчыруе на атамнай станцыі. Ветэран працы Станіслаў Казіміравіч Гарлуковіч адказна кіраваў будаўніцтвам мікрараёнаў у Ашмянах, працягвае работу і пасля выхаду на пенсію. Тадэвуш Браніслававіч Тэжык шмат год плённа працуе, узначальвае ўчастак сантэхнічных работ. Галоўны механік Станіслаў Уладзіміравіч Кетрыс неаднаразова ўзнагароджваўся за добрую працу. Начальнік цэха дрэваапрацоўкі Мар’ян Юльянавіч Міцкевіч выдатна сябе зарэкамендаваў як спецыяліст.

У арганізацыі ў вялікай пашане спорт. Двойчы на тыдзень таварыства арандуе спартзалу, дзе трэніруюцца работнікі разам з дырэктарам. Каманда другі год запар сярод усіх арганізацый раёна лідзіруе па выніках круглагадовай спартакіяды. Летась на базе арганізацыі адчынілі фітнес-студыю, у якой штодзень ладзяць заняткі па танцах, ёзе, фітнесу для сталых людзей, для дзяцей і іншым.

База адпачынку “Вячкойні”

Запрашаем на адпачынак у сядзібу “Вячкойні” на гадзіны і суткі (Ашмянскі раён, 7 км).

Для аздараўлення, для правядзення вяселляў, юбілеяў, карпаратываў, дзіцячых святаў (да 60 чалавек). Ёсць гасцінічныя нумары з усімі выгодамі (да 12 чалавек).

Папярэдні запіс: 8(029) 359-43-77 Таццяна, 8(029) 674-07-16 Ірына (меню)

Выпрабавальная лабараторыя

ААТ “Будаўнік” прапануе платныя паслугі акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі.

Арганізацыя праводзіць выпрабаванні бетону, бетонных сумесяў, будаўнічых раствораў, пяску для будработ, тратуарнай пліткі і бардзюраў, ушчыльнення грунтоў, а таксама бетонных і жалезабетонных вырабаў.

ААТ “Будаўнік” УНП 500260683

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце