Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Эканоміка
19.12.2017 09:11 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Талака аб'яўляе ГРАН-ПРЫ конкурсу #Паскарэнне – 6000 рублёў!

Фота talaka.org.

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты: больш за 150 праектаў ужо пададзена, а прызавы фонд павялічыўся ў 2,5 разы: з 4 000 да 10 000 тысяч рублёў.

Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.

Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.

Гран-пры сфарміраваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей – жыццёвая пазіцыя. Яна з'яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць! Людзі, для якіх важна падтрымаць менавіта вас і мэта якіх – палепшыць свет вакол.

Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём да 23:59 20 снежня 2017 года. Засталося зусім мала часу, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.

#Паскарэнне – конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom "Камфорт" удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, гэтак жа, як гэта робяць тарыфы лінейкі "Камфорт". Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі "Праект будучыні" модны і карысны гаджэт – смарт-гадзіннік.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце