Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Мядзел
15.12.2017 10:00 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Следчы камітэт: На целе знойдзенай у Мінску дзяўчыны з Мядзела няма слядоў пашкоджанняў

Фота wallpapers.99px.ru.

Заўважных слядоў пашкоджанняў на целе знойдзенай учора мёртвай у лесапаласе ва Фрунзенскім раёне Мінска настаўніцы з Мядзела не назіраецца, — паведаміла сёння прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова, піша Белта.

"Цела дзяўчыны знайшла яе знаёмая ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Асоба пацверджаная, няма аніякіх сумневаў, што гэта менавіта зніклая без вестак жыхарка Мядзела. Апошні раз яе бачылі ў Мінску 16 лістапада. Зараз прааналізаваныя запісы з камер відэаназірання ў тых месцах, дзе яна была, прызначаная судова-медычная экспертыза. Прычына смерці пакуль не называецца. Эксперты атрымалі ўсе неабходныя ўзоры для аналізаў, чакаем ад іх інфармацыі", — сказала Юлія Ганчарова.

Следствам устаноўлена, што Аляксандра Хутрэнка, прыехаўшы ў Мінск 16 лістапада, накіравалася да сваёй сяброўкі. Гэтая сяброўка потым прыязджала ў Мядзел і распавяла супрацоўнікам міліцыі, што Аляксандра пакінула ў яе свае рэчы. Але дзяўчаты пасварыліся, і Аляксандра Хутрэнка сышла, не сказаўшы куды і не паведаміўшы пра свае планы.

Загінулая настаўніца родам з Жабінкі Брэсцкай вобласці. На Віцебшчыне яна скончыла педагагічны каледж і ў верасні прыехала ў Мядзел працаваць па размеркаванні. Выкладала англійскую мову ў мядзельскай СШ №1. Здымала пакой.

У лістападзе яна перастала выходзіць на працу, 15-га звольнілася са школы, 16-га з'ехала ў Мінск у пошуках новай працы. Пасля гэтага яе месцазнаходжанне было невядомым. 30 снежня ёй павінна было споўніцца 20 год.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце