Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Мядзел
15.12.2017 12:57 ,AЎТАР(Ы): афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог

У лесе хаваўся больш за месяц – жыхара Мядзельшчыны абвінавачваюць у замаху на забойства дзвюх жанчын

Мужчына ўдарыў нажом дзвюх жанчын

Мужчына ўдарыў нажом дзвюх жанчын. Фота News.day.az.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 47-гадовага жыхара Мядзельскага раёна, які абвінавачваецца ў замаху на забойства двух чалавек.

10 ліпеня следча-аператыўная група выбыла на факт прычынення нажавых раненняў дзвюм жанчынам у вёску Коркі Мядзельскага раёна. Устанавілі, што напярэдадні жанчына прыехала са сваёй сяброўкай у госці да маці, з якой таксама пражываў яе брат. На глебе непрыязных адносін паміж сваякамі адбыўся канфлікт.

У выніку нецвярозы мужчына ў двары дома спачатку нанёс нажавое раненне сястры, а затым яшчэ некалькі ўдараў яе сяброўцы ў твар і шыю. Аднак пацярпелыя аказалі яму актыўнае супраціўленне  і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Жанчынам своечасова аказалі медыцынскую дапамогу. Пасля здзяйснення злачынства фігурант уцёк у лес, дзе хаваўся больш за месяц.

Мужчыну  затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля аднаго з закінутых хутароў. З яго слоў, днём ён хаваўся ў лясах і балотах, харчаваўся ў асноўным расліннай ежай, начаваў у закінутых будынках.

Зараз комплекс следчых дзеянняў з удзелам абвінавачанага, пацярпелых і сведак завяршылі. Правялі праверкі паказанняў на месцы і допыты, атрымалі вынікі экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычнай. Паводле яе мужчына аддаваў справаздачу сваім дзеянням і мог імі кіраваць.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны як замах на забойства дзвюх асоб. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце