Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Здарэнні
15.12.2017 15:47 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

З маладзечанцаў вымагалі грошы за асабістыя фота і неіснуючыя білеты на канцэрт: супраць інтэрнэт-махляроў завялі тры справы за тыдзень

Фота YouTube.

Тры крымінальныя справы супраць махляроў у інтэрнэце завялі ў маладзечанскім РАСК за апошні тыдзень.

Хлопец з дзяўчынай, навучэнцы аднаго з маладзечанскіх каледжаў, хацелі трапіць на канцэрт папулярнага гурта ў Мінск, але білеты набыць не паспелі.

З просьбай пра "лішні білецік" звярнуліся на прасторы інтэрнэта. Знайшоўся чалавек, які напісаў, што мае два білеты і гатовы іх прадаць. Маладыя людзі пералічылі грошы на ўказаную картку, аднак білетаў не дачакаліся. А сторонку з сацыяльных сетак махляр адразу ж выдаліў.

Другой пацярпелай магла стаць 19-гадовая маладзечанка, але яна аказалася больш пільнай. Невядомы напісаў дзяўчыне, што мае яе здымкі асабістага характару, якія могуць скампраметаваць дзяўчыну. За неапублікаванне папрасіў пералічыць дзве тысячы расійскіх рублёў. Дзяўчына цягнула час, перапісваючыся з махляром. Грошы не перасылала, а сама звярнулася ў міліцыю. Пасля стала вядома, што гэтыя здымкі дзяўчына дасылала знаёмаму, а ў таго ўзламалі старонку і скралі фоткі.

І трэці выпадак адбыўся з 70-гадовай пенсіянеркай з Маладзечна.

Па сацсетках жанчыне прапанавалі зарабіць, але для гэтага трэба было пакласці значную суму грошай на картку. Жанчына адаслала грошы і больш ніякіх звестак ад невядомага не атрымала. Пасля міліцыя даведалася, што пералічаныя грошы знялі ў Расіі.

Юры Багушэвіч, старшы следчы маладзечанскага РАСК, адзначыў, што раскрыць такія злачынствы вельмі цяжка. Большасць інтэрнэт-махляроў, якія падманваюць гараджан, знаходзяцца ў Расіі. Таму грамадзянам самім варта быць пільнымі, не дасылаць грошы незнаёмым, асабліва да таго часу, пакуль не атрымаюць тавар.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце