Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
20.12.2017 16:15 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне ўчора сутыкнуліся два аўтамабілі – пацярпелі двое

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае. Фота versiya.info.

Сутыкненне адбылося 19 снежня ў 19.20.

39-гадовы жыхар  Маладзечна ехаў па вуліцы Вялікі Гасцінец на аўтамабілі “Мерсэдэс-1840” з паўпрычэпам “Лаг” – прытым, што кіроўца быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання па 2018 год.

Пры павароце налева  ён не ўпэўніўся ў бяспецы і не прапусціў  аўтамабіль “Фольксваген-Транспарцёр”, які ехаў у сустрэчным накірунку. Кіраваў ім 29-гадовы мужчына. Адбылося сутыкненне.

У выніку кіроўца аўтамабіля “Фольксваген” і яго пасажырка, жыхарка Маладзечанскага раёна, навучэнка 11 класа атрымалі  цялесныя пашкоджанні. Абодвух шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце