Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
21.12.2017 10:16 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Ад заўтра ДАІ пачынае масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач

Фота newsbel.by.

Аналіз аварыйнасці сведчыць пра неспрыяльную дарожную абстаноўку, якая складваецца на аўтамабільнай дарозе Р-28 Мінск - Маладзечна - Нарач і ў Маладзечанскім раёне ў цэлым.

У сувязі з гэтым ад 22 па 25 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач. Пры гэтым будзе выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем патрабаванняў правілаў дарожнага руху.

Асаблівую ўвагу нададуць спыненню парушэнняў пешаходамі, кантролі за перавозкай дзяцей-пасажыраў, выяўленню нецвярозых кіроўцаў, асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання.

Да парушальнікаў будуць ужытыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з заканадаўствам, папярэджвае ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце