Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
15.12.2017 11:31 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пяць паспяховых праектаў, рэалізаваных праз платформу Talaka. Засталося чатыры дні, каб далучыцца

Фота ByCard.

Калі ў вас ёсць ідэя, але няма грошай на яе рэалізацыю, паглядзіце, як нават самыя амбіцыйныя праекты знаходзяць інвестараў.

1. Заканадаўства па-беларуску: пераклад Грамадзянскага кодэкса

Такую маштабную задачу, як пераклад заканадаўчага дакумента на нацыянальную мову, вырашыла здзейсціць ініцыятыўная група без падтрымкі дзяржаўнага бюджэта.

Вераніка Мазуркевіч, Пётр Маркелаў і Віталь Станішэўскі з асветніцкай ініцыятывы "Дзея" за 4,5 месяцы сабралі каманду з 70 чалавек. Яны пераклалі больш за 500 старонак тэксту са складанай тэрміналогіяй. Праект сабраў 590 рублёў ад 14 чалавек. Акрамя перакладу, каманда працуе над тым, каб надаць дакументу афіцыйны статус.

Старонка праекта па спасылцы.

Фота kinakong.by.

Фота kinakong.by.

2. Кіно па-беларуску ў кінатэатрах – "Беларускія ўікэнды"

Кожны месяц новы фільм з перакладам на мову паабяцалі ініцыятары праекта Андрэй Кім, Ганна Сцяпанчанка, Віталь Любянчук сабралі 6% ад патрэбнай сумы.

Каманда агучыла фільм "Цудоўная ласка" з Бенедыктам Камбербэтчам, які паказвала ў кастрычніку ў кінатэатры "Перамога".

Старонка праекта па спасылцы.

 

3. Серыя ўнікальных дыскаў "Традыцыя": лепшае з беларускага фальклору

Даша Бялькевіч і Сяргей Доўгушаў сабралі 104% сумы на гэтую справу.

Каманда выдае першы зборнік "Мужчынская традыцыя спеву", а рэшту выдаткавала на арганізацыю на бясплатны майстар-клас і лекцыю па мужчынскіх спевах.

Старонка праекта па спасылцы.

Фота simbal.by.

Фота simbal.by.

4. Кніга арт-тэрапія "Мая Радзіма Беларусь"  маляванка для творчасці і натхнення

Паспяховы творчы праект пад кіраўніцтвам Пятра Белавуса сабраў 67% сумы.

Атрыманых грошай хапіла выдаць маляванку для дарослых на 80 старонак. У кнізе змешчаныя таксама вершы беларускіх аўтараў, як класікаў, так і сучаснікаў. У выніку выданне атрымалася выдатным спосабам адпачыць па-беларуску з карысцю.

Старонка праекта па спасылцы.

5. Настольная эка-гульня "На трох кітах"

Гэты праект Антона Янкоўскага – яшчэ адзін доказ, што ў Беларусе хапае людзей, гатовых укладаць у забавы. Гэты праект сабраў 1445 рублі, ці 65% сумы.

Тым не менш, гэтая гульня ўбачыла свет. І цяпер у беларусаў ёсць яшчэ адна магчымасць карысна і займальна бавіць час.

Старонка праекта па спасылцы.

Няхай гэтыя праекты натхняюць вас на тое, што вашыя ідэі цалкам рэальна ўвасобіць. Паспрабуйце іх прапанаваць у межах праекта #Паскарэнне. Засталося толькі чатыры дні, каб падаць заяўку і, магчыма, увасобіць сваю мару.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце