Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -2° Астравец
15.12.2017 16:44 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пачынаем выбіраць “Асобу года-2017”. Дадаём кандыдатаў па вашых рэкамендацыях

Фота LuxFon.com.

Паважаныя чытачы, вось і прыйшоў час падсумаваць тое, што адбылося сёлета. Мы ўжо каторы раз падводзім вынікі нашым конкурсам “Асоба года”. Як і штогод, выбіраем прэтэндэнтаў сярод герояў нашых публікацый, абмяркоўваем іх дасягненні, а пасля ўзнагароджваем.

Пры выбары кандыдатаў мы ўлічвалі як дасягненні герояў, маштаб асобы, так і тое, наколькі артыкул пра іх добра чытаўся і якія водгукі меў.

Сёлета пераможцу абярэ рэдакцыя падчас пасяджэння 22 снежня. Для нас важна таксама пачуць голас чытачоў. Таму ў спецыяльнай форме на сайце мы зладзілі галасаванне за прэтэндэнтаў. Той, хто набярэ найбольш галасоў, атрымае прыз глядацкіх сімпатый.

Галасаваць можна ад 15 да 26 снежня ўключна. З пераможцамі мы зробім інтэрв’ю, якое вы зможаце прачытаць у першых нумарах “РГ” 2018 года. Пераможцаў абвесцім 29 снежня.

Спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду “Асоба года-2017”

Маладзечна

Надзя Бука выдала дзіцячую кнігу “Бася і Піглас”.

Галоўны трэнер ФК “Маладзечна” Сяргей Дараховіч. Сёлета ён узяў у свае рукі кіраванне трэніровачным працэсам ФК “Маладзечна” і, як бы там ні было, давёў каманду да шостага месца, нягледзячы на ўсе цяжкасці.

Віталь Качаткоў за адкрыццё і вядзенне рубрыкі “Шахматы з Віталем Качатковым” на старонках “РГ” і выданне кнігі шахматных задач.

Кіраўніца этнаграфічнага клуба “Кола” Воля Трубач за папулярызацыю беларускай культуры.

Кіраўніца клуба “Пошук” Лідзія Князева за 30-гадовую плённую працу разам з вучнямі.

Марына Бегункова, якая ў межах сацыяльнага праекта падарыла маладзечанскай ра­дзільні 60 чахлоў на кювезы.

Выкладчык музкаледжа Аляксандр Еўдакімаў за стварэнне дадатка “Камасутра для невідушчых”.

Медыкі маладзечанскай “хуткай дапамогі” Міхаіл Брыжоў, Аляксандр Шалаеў, Святлана Ляўковіч, Сяргей Гінько, Аляксей Бароўскі і кіроўцы Аляксандр Кушаль і Вікенцій Капыш. Яны дасталі з таго свету 33-гадовую Вольгу Бярнат.

Мастак Базінато, які арганізаваў мастацкую галерэю на сметніцы.


Вілейка

Жанна Гардынец змагла згуртаваць вакол сябе ініцыятыўную групу неабыякавых віляйчанак, якія змагаюцца за перанос вілейскага анкадыспансера з будынка былой турмы.

Намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо стварыла суполку ЖКГ “Укантакце”, арганізавала фестываль моладзевых субкультур.

Кіраўнік таварыства “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка арганізавала заняткі скандынаўскай хадой у Асіпавіцкім сельсавеце.

Аляксей Сюдак, Максім Ціханаў і Аляксей Пасынкаў за ўдзел у абароне Курапатаў ад забудовы офісамі.

Ірына Рагун і Ірына Трубач арганізавалі бясплатны кірмаш.

Міхаіл Міхалевіч за выданне кнігі “Пра Вяллю, рыбу і рыбалку”.

Юры Палонскі, які арганізаваў фестываль “Гонар продкаў”.

Леанід Кулеш, які сёлета стаў адным з арганізатараў устаноўкі памятнай шыльды ахвярам Другой сусветнай вайны. Акрамя гэтай сур'ёзнай справы, шырокае абмеркаванне выклікала яго ўменне вырошчваць на лецішчы грыбы.

Максім Чарняўскі, які спыніў знішчэнне гарадзішча жалезнага веку каля Арпы.

Язэп Сцепановіч – беларускамоўны доктар біялагічных навук.

Міхаіл Кулеш – за стварэнне чароўных фотаздымкаў і арганізацыю персанальных выстаў.

Аксана Чыжыкава-Кузьміна і іншыя валанцёры за адкрыццё прытулку для жывёл. Аксану мы вылучаем таму, што яна і пасля закрыцця прытулку працягвае даглядаць жывёл.


Валожын

Алена і Ігар Крэйнісы за стварэнне прытулку для жывёл у Алешчанятах.

Алесь Белы выдаў кнігу “Сакатала бочачка” пра культуру піцця.

Ларыса Шчарбачэвіч – за арганізацыю ініцыятывы па навучанні маладых людзей з інваліднасцю.


Мядзел

Разьбяр Юрась Камандзірчык, які робіць драўляныя ручнікі і іншыя фантастычныя скульптуры.


Ашмяны

Дзмітры Радкевіч за шматгадовае знаёмтва з культурай беларускіх татар.


Астравец

Аляксандр Дарашэвіч, які другі раз зладзіў прыборку Сарачанскіх азёраў, падчас якой вывезлі больш за 2 500 літраў смецця.


Смаргонь

Навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Самаркіна  – за арганізацыю выставы “Рукатворныя цуды”.

Дар’я Ліс, якая дамаглася, каб у адным з маладзечанскіх медцэнтраў усталявалі пандус.

Ганна Мацко, якая стала трохразовай чэмпіёнкай Беларусі па дзюдо.

Эдзіта Бранцэвіч, выхавальніца беларускамоўнай групы ў садку.

Калі ў вас ёсць прапановы, каго яшчэ варта далучыць у спіс, пішыце на  электронны адрас regionnews@rh.by ці тэлефануйце па нумары (80176) 53-78-06. Звяртаем увагу, што удзельнічаць у конкурсе могуць толькі тыя асобы, пра якіх у 2017 годзе пісала "РГ".

Можаце таксама праз гэтыя кантакты выказацца, каго вы лічыце найбольш годным тытулу “Асоба года-2017” па версіі “Рэгіянальнай газеты” ці выказацца ў каментарах.

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
16.12.2017 10:34
Паша / Міхась Кулеш, правеў некальеі фотавыставаў
17.12.2017 18:34
Владимир Пилат / Потому, что нам важно возрождать наши традиции в спиртных напитках, которых было много и народ не спивался "химической водкой". Создание и употребление спиртных напитков должно быть частью культуры, в том числе и духовной и исторической. Мы многое растеряли в этом плане, и каждая книга, каждый шаг в этом направлении позволяет нам приблизиться к нормальной и повсеместной культуре питья в обществе.
18.12.2017 07:07
Паша Хаванскі / Владимир Пилат, як справы?))
18.12.2017 11:55
Илана Акопян / Важно возрождение национальной культуры, включая культуру питания и пития. Успехов автору.
Дадаць каментар
Новае на сайце