Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
Вілейка
16.12.2017 08:31 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На Вілейшчыне правядуць конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў

Ілюстрацыйнае фота ptamka.ru

Ілюстрацыйнае фота ptamka.ru.

Ад 18 снежня журы конкурсу пачне выбіраць самы прыгожы святочна аздоблены будынак у Вілецы і Вілейскім раёне, распавялі ў райвыканкаме.

Пераможцаў будуць вызначаць у некалькіх намінацыях: ацэняць лепшае аздабленне двара, лепшае аздабленне ўстановы адукацыі, лепшае святочнае аздабленне фасада кватэры (лоджыі, акна, балкона). Яшчэ сярод наміцацый – лепшае аздабленне ўстановы здравааховы, культуры, прадрыемства гандлю і грамадскага харчавання, прамысловага прадпрыемства і аб'ектаў, што абслугоўвае ЖКГ.

Удзельнічаць могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія пададуць заяўку да 17 снежня па электроннай пошце arh@vileyka.minsk-region.by або ў пісьмовым выглядзе на адрас: Вілейка, вуліца Партызанская, 40, кабінет 6.

Журы ацэніць аб'ём навагодняга аздаблення, яго ўнікальнасць, выкарыстанне сучасных экалагічных матэрыялаў, ілімінацыю, падсветку.

Вынікі падвядуць да 22 снежня. Пераможцы атрымаюць дыпломы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце