Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
4
19.12.2017 17:04 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У маладзечанскай школе № 14 для бацькоў зрабілі ўваход на ранішнікі платны

Фота з сайта dpchas.com.ua.

Праўда, каштаваць квіток на тое, каб паглядзець на сваё дзіця ў касцюме зайчыка ці сняжынкі  будзе рубель дваццаць капеек, але многіх бацькоў абурыў сам факт. 

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі дырэктара сярэдняй школы № 14 Каліну Капуцкую:

- Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, - кажа дырэктарка, - ранішнікі ў школах платныя даўно. Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі. Паказ канцэрта - гэта таксама выхаваўчая праца калектыва нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель і дваццаць капеек.

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама. 

- Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці "Маладзік" уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы - 25. Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?

- А куды пойдуць гэтыя грошы?

- На пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех нашага Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў. На салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта. 

Ільготы ж для шматдзетных сем'яў і сем'яў, у каторых выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктарка, будуць. 

- Ініцыятыва з платнымі ранішкамі цалкам належыць 14 школе?

- Не, я мяркую, што так будуць рабіць і іншыя школы. 

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
20.12.2017 11:07
Мясцовы жыхар / Интересно,сколько директор школы заплатит детям за выступление???
20.12.2017 11:34
Андрэйка / А почему в статье не говорится о том, что 1,20 должны платить и дети, которые участвуют в концерте, в качестве артистов, а не зрителей((((((
20.12.2017 15:33
Лариска / "Утренники у нас бесплатные". Директор молодечненской школы о том, как появилась плата за праздник https://news.tut.by/society/573856.html. Редакция, раскрутите пожалуйста эту тему, узнайте у родителей школьников, правду ли говорит директор? Действительно ли Ваши журналисты не могут правильно сформулировать вопрос, из-за этого в газете получаются статьи, которые не соответствуют действительности? Или всё же директор так выкручивается? Потому что на тутбае а комментах пишут, что во второй школе тоже утренники платные делают, но по рублю? И чья эта инициатива, может идею "подбросил" отдел образования. А потом как обычно, наказывать будут учителей и директоров? Может, уже в Молодечно отдел образования окончательно заврался?
21.12.2017 00:15
Гость / Сколько мы учились в школе, у нас всегда были утренники бесплатные. Уже не знают как еще деньги выудить!! А что касается статьи на тут бае и региональной газеты, так высказывание у директора совсем разные: утренник будет бесплатны, но деньги все равно дети сдают. Какой статье верить. И как такое может быть: если ребенок учавствует в спектакле за что с него требуют деньги. Такие вопросы, на мой взгляд, надо задавать не в нете, а звонить в министерство и рассказать про поборы, т.к. этот вопрос сам по себе не решится и трудно представить , что директор выдумает следующий раз. P.S. А если кратко, то в УГОЛОВНОМ КОДЕКСЕ есть статья по данному вопросу!!!!!!!!
Дадаць каментар
Новае на сайце