Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
20.12.2017 15:40 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Аддзел адукацыі: усе мерапрыемствы ў школах бясплатныя! Калі б 14 школа хацела зарабіць грошы, спектакль трэба было паказваць на заводзе

Фота з сайта restoran.kz/.

Намесніца аддела адукацыі, спорта і турызма Маладзечанскага райвыканкама Жана Карповіч пракаментавала сітуацыю з платнымі спектаклямі ў 14 школе:

– Паказ спектакляў школа, сапраўды, можа аказваць у межах школьных бізнэс-кампаній. Для гэтага шыюцца або набываюцца касцюмы, робяцца афішы. І школа, каб зарабіць грошы, павінна выехаць на прадпрыемства, напрыклад “Амкадор”, і там паказваць гэты спектакль, або ў школах мастацтваў. Тады б ішла гаворка пра платныя паслугі.

Іншая справа з аказаннем платных паслуг у саміх установах адукацыі:

– Рабіць платнымі канцэрты ў межах акцыі “Нашы дзеці” недапушчальна.

Аддзел адукацыі наадварот забараніў пускаць у школы клоўнаў і аніматараў, каб тыя аказвалі свае платныя паслугі. Мы разумеем, што Новы год – гэта ў першую чаргу, свята дамашняе. У бацькоў, акрамя падарункаў сваім дзецям, у гэты перыяд і так шмат расходаў. І такога быць не можа, каб школа яшчэ брала грошы за свае мерапрыемствы!

Таму яшчэ раз падкрэслю: усе навагоднія мерапрыемствы: ранішнікі, дыскатэкі ва ўсіх школах раёна будуць бясплатнымі.  

– Тады атрымоўваецца, што 14 школа не мела права праводзіць платныя спектаклі?

– Мела, але толькі па-за межамі школы. 

Пасля публікацыі пра платныя ранішнікі ў рэдакцыю патэлефанавала дырэктар школы Каліна Капуцкая з просьбай удакладніць гэтую інфармацыю.

Яна патлумачыла, што яе няправільна зразумелі. І ранішнікі ў школе бясплатныя, а платны ўваход мусіў быць на спектакль “Злыднін Новы год”, які намаганнямі дзяцей і настаўнікаў планавалі паказаць падчас навагодніх канікул.

–  Ён дадатковы, і прыйсці на яго дзеці і бацькі маглі па жаданні. Да ранішнікаў ён ніякага дачынення не мае.

Аднак, уваход і на гэта мерапрыемства зрабілі бясплатным.

– У нашай школе працуе бізнес-кампанія, у межах яе мы і планавалі паказ спектакля, на які прадаюцца квіткі. Пазней дзецям за выступ належыць зарплата. Пры гэтым кошт квітка вызначаецца прэйскурантам, пралічаным аддзелам адукацыі.

Аднак аддзел адукацыі даў зразумець, што школа нават у межах бізнэс-кампаніі не магла рабіць уваход на спектаклі платным. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце