Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
1
21.12.2017 09:31 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

"Ён вылез проста з унітаза, з вады": жыхар Мінска сутыкнуўся з пацукамі, што траплялі ў кватэру з каналізацыі

Аляксандр Юркевіч здымаў кватэру на першым паверсе шматкватэрнага дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску. Заходзіць ён неяк ранкам у прыбіральню, а там на бачку сядзіць вялікі шэры пацук. Пабачыўшы чалавека, ён нырнуў у ваду ва ўнітаз і знік.

Аляксандра гэты выпадак настолькі шакаваў, што ён пераехаў на іншую кватэру і вырашыў расказаць чытачам "Нашай Нівы"

"Уявіце ж спектр маіх пачуццяў! Мы паглядзелі адзін на аднаго: той таксама не ведаў, што рабіць, але першым прыняў рашэнне, скокнуўшы ў калідор, пачаў тыкацца ў куты. Я хуценька зачыніў дзверы на кухню і ў пакой, узяўся за венік і пачаў яго заганяць назад у туалет. Нейкі час мы так ваявалі, пасля чаго ён… даў нырца ва ўнітаз!»

"Добра яшчэ, што мая дзяўчына спала", — усміхаецца Аляксандр.

 Хлопец праверыў усе сцены. Ніякіх дзірак не было. Выходзіць, пацук і прыйшоў з каналізацыі.

"Суседзі сказалі, што заўважылі пацука раней за мяне і пачалі ўжо труціць, — кажа Аляксандр. — Але я падумаў, што гэта іхняя вайна, а мне прасцей проста змяніць кватэру".

Спецыялісты з санэпідэмстанцыі сказалі "Нашай Ніве", што пра канкрэтную апісаную сітуацыю ім цяжка разважаць, бо гэта ўсё са словаў. Але параілі: калі вы выявіце ў сябе пацукоў, якія прыходзяць з каналізацыі, то ні ў якім разе не труцьце іх самі (могуць здохнуць у цяжкадасяжных месцах).  Тэлефануйце ў санстанцыю ці ў раённы ЖЭС, яны вырашаць гэтую праблему прафесійна.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
23.12.2017 21:09
Вiталь / Трэба было назваць артыкль: "Пацукi праз iмпартныя унітазы захапляюць кватыры у Мінску".
Дадаць каментар
Новае на сайце