Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
18.12.2017 16:18 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У ЗША адзначылі Дзень самага недарэчнага каляднага світэра (Фота)

Фота з сацыяльных сетак.

Гэтае свята прадугледжвае строгі дрэс-код – увесь дзень, незалежна ад абставінаў, людзі, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны хадзіць у непрыгожым світэры з каляднай атрыбутыкай.

Адзначаць дзень недарэчнага світэра ў ЗША пачалі каля 10 гадоў таму. За гэтыя гады з свята для школьнікаў яно ператварылася ў агульнанацыянальны дзень, а ўдзельнічаюць у ім цяпер офісныя клеркі, дзяржаўныя служачыя, настаўнікі, банкаўскія работнікі, музыканты, артысты і нават зоркі кіно і тэлебачання.

Рыхтавацца да свята амерыканцы пачынаюць загадзя – бо світэр павінен быць не проста з аленямі або елкай, але і максімальна недарэчным. Некаторыя бягуць за гэтым прадметам гардэроба ў краму, а некаторыя рыюцца ў бабуліных куфрах. Самыя ж крэатыўныя – майструюць світэры самі.

Усё дзейства пасля працы пераносіцца ў бары, клубы і на спортпляцоўкі, дзе кампанііяй выбіраюць самы непрыгожы світэр, ушаноўваюць пераможцаў, арганізуюць конкурсы, эстафеты.

Які б світэр вы апранулі на свята? 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце