Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Культура
26.12.2017 10:53 ,AЎТАР(Ы): Іван СПІРЫДОВІЧ

Лаўрэат, паэт, дармаед: маладзечанец дзеліцца ўспамінамі пра Іосіфа Бродскага

Фота philologist – LiveJournal.

– Я – дармаед. Чакаю супрацоўніка міліцыі, які ажыццяўляе за мной нагляд, – так мне прадставіўся будучы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры паэт Іосіф Бродскі.

Пазнаёміліся мы, калі я працаваў следчыму горадзе Каноша, што знаходзіцца ў Расіі, у Архангельскай вобласці. Ішоў 1964 год. На дварэ стаяла кароткае паўночнае лета.

Разам адбывалі “ссылку”

Падчас той першай сустрэчы Бродскі распавёў, што высланы з Ленінграда, цяперашняга Санкт-Пецярбурга. Я адказаў яму, што таксама прыехаў сюды з гэтага горада на працу пасля заканчэння вучобы. Пажартаваў яшчэ, што разам будзем адбываць ссылку.

У тыя часы нямала людзей высылалі на поўнач па артыкуле “за дармаедства”. Дармаедамі лічыліся людзі, якія не займаліся грамадска-карыснай працай і вялі антыграмадскі, паразітычны лад жыцця. Звычайна, яны не адрозніваліся ўзорнымі паводзінамі. Але сярод іх былі і “белыя вароны”. Менавіта да такіх належаў Іосіф Бродскі.

Ён вылучаўся камунікабельнасцю, начытанасцю, інтэлігентнасцю. Я не аднаразова гутарыў з ім, у тым ліку, і пра паэзію. Пасловах паэта, вершы ён пачаў пісаць, калі яму было каля 18 гадоў.

 Неяк у гутарцы я заўважыў, што ягоныя вершы не кожнаму розуму даступныя. На гэта ён адказаў, што неабавязаны размаўляць мовай, якой размаўляюць усе. У раённай газеце на той час надрукавалі два яго вершы “Восеньскае” і “Трактары на світанні”.

“А ці надоўга?”

Аднойчы ў калідоры аддзела ўнутраных спраў мы размаўлялі. Перад намі вісела насценная газета, у якой быў змешчаны мой верш “Сучасніку”, прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі:

Пусть тебе немного и завидно,

Что в то время ты ещё не жил.

Торжество идей социализма

 Без тебя Октябрь возвестил.

Я надеюсь, празднику все ады,

Одинаково он дорог вам и мне.

Пусть мы с вами и не слышали раскаты

 Выстрела ”Авроры” на Неве.

Іосіф прачытаў услых першыя чатыры радкі і збянтэжыў мяне пытаннем: “А ці надоўга?”, маючы на ўвазе ідэі сацыялізму. Я не звярнуў на гэта ўвагу, не стаў з ім спрачацца. Амаль палова чалавецтва на той час ішла па шляху будаўніцтва сацыялізму, і якія маглі быць сумненні? Але Бродскі, відаць, быў празорцам, умеў прадбачыць ход развіцця грамадства.

Кашуля для міліцыянера

Прыгадваецца і такі выпадак. Аднойчы сярод адміністрацыйна арыштаваных я ўбачыў Бродскага. Аказалася, што па рашэнні суда яго асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства. Падставай для такога рашэння стала заява адміністрацыі саўгаса, дзе ІосіфБродскі працаваў. Усе цяжкасці, нягледзячы на кепскае здароўе, ён пераносіў мужна. У ягонай сітуацыі любыя пратэсты былі бессэнсоўныя.

Пра тое, што Іосіф Бродскі быў добрым чалавекам, можна меркаваць па такім факце. У верасні 1965 года пад ціскам савецкай і сусветнай грамадскасці яго вызваліл з месца ссылкі.

Пакідаючы гэты невялікі паўночны горад, Бродскі падарыў супрацоўніку міліцыі, які ажыццяўляў за ім нагляд, новую кашулю. Міліцыянер даклаў пра гэта свайму начальніку. Той параіў яму вярнуць падарунак Бродскаму.

Ужо на вакзале міліцыянер растлумачыў паэту сітуацыю, падзякаваў івярнуў кашулю.

У 1972 годзе, пазбаўлены савецкага грамадзянства, Бродскі назаўсёды пакінуў радзіму. Па працэсу 1964 года быў рэабілітаваны. У 1995 годзе яму прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга. Памёр у студзені 1996 года ў Нью-Ёрку. Пахаваны ў Венецыі.

 Даведка“РГ”

Іосіф Бродскі(1940-1996) – рускі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры(1987 год), паэт-лаўрэат ЗША (1991-1992 гады). Вершы пісаў па-руску, эсэсістыку – па-англійску.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце