Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
22.12.2017 16:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: Што вы ўжо зрабілі для падрыхтоўкі да Новага года?

Фота Наталлі Тур..

Яўген Мычко, менеджар аддзела продажу:
– Паклапаціўся пра тое, каб да святаў супрацоўнікі нашай кампаніі атрымалі падарункі. Цяпер час падумаць пра блізкіх. Збіраюся набыць падарункі для родных і каханай дзяўчыны.
Мікіта Анішчанка, вучань:
– А што не бачна? Гляньце, якія рожкі сабе набыў. Учора ў кватэры ўжо паставілі ёлку. Сёння набылі з мамай ёлачныя цацкі, будзем упрыгожваць.
Яўгенія Цеслік, у дэкрэтным адпачынку:
– Гэта першы Новы год, які будзем сустракаць з маленькім сынам. Ужо набылі яму касцюм пірата. Збіраемся на ранішнік.
Анастасія Аўсюкевіч, навучэнка:
– Пакуль толькі ўпрыгожыла свой пакой гірляндамі.
Ягор Гарбуноў, аўтаслесар:
– Яшчэ пакуль ніяк. Толькі грошы паспяваем здаваць дзецям у школу і ў садок на падарункі і на навагоднія прадстаўленні.
Ангеліна Якімовіч, студэнтка:
– Упрыгожыла да святаў кватэру. Адзначаць буду дома, з бацькамі. Хочацца, каб было прыгожа.
Новае на сайце