Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
29.12.2017 16:43 ,AЎТАР(Ы): Калектыў "Рэгіянальнай газеты"

Мы падвялі вынікі акцыі “Асоба года-2017”. Называем пераможцаў

Фота rh.by.

Сёлета мы ў чацверты раз правялі галоўную акцыю года – выбар самага адметнага героя публікацыі “РГ”.

Пераможцаў мы абіралі на пасяджэнні рэдакцыі 22 снежня. Званнем “Асоба года-2017” уганараваныя Алена і Ігар Крэйнісы з Валожыншчыны, якія стварылі прытулак для жывёл, знайшлі сталае фінансаванне для яго дзейнасці, уладкоўваюць гадаванцаў у розныя гарады краіны і за мяжу, а таксама прапануюць паслугі гасцініцы для сабак.

Падобнай дзейнасцю займаюцца і валанцёры з Вілейкі. Адна з іх, Аксана Чыжыкава-Кузьміна, працягвае даглядаць за жывёламі і пасля закрыцця прытулку.

Як і летась, мы вырашылі не абмяжоўвацца галоўнай узнагародай. Леташнюю намінацыю “Натхненне года” мы аддаём мастаку Базінато – таму самаму, што адкрыў нашумелую галерэю на сметніцы падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Подых свежасці і крэатыўнасці ад гэтай падзеі, спадзяёмся, акрыляе і іншых творцаў.

Для калектыву рэдакцыі асабліва важныя тэмы захавання прыроднага багацця і спадчыны. І мы з павагай ставімся да людзей, якія добраахвотна дбаюць пра чысціню і рэсурсы навакольнага асяроддзя. Таму Аляксандр Дарашэвіч, арганізатар прыборкі Сарачанскіх азёраў на Астравеччыне, падчас якой вывезлі 2 500 літраў смецця, заслугоўвае тытулу “Учынак года-2017”.

У намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” пераможцу выбіралі праз галасаванне. Першынство атрымала віляйчанка Жанна Гардынец, што змагаецца за паляпшэнне ўмоў анкадыспансера. Яна сабрала 28,7% галасоў.

За Жаннай у галасаванні ідзе валожынец Алесь Белы (20,2%), які выдаў кнігу “Сакатала бочачка”, а пасля яго – віляйчане Аляксей Сюдак, Максім Ціханаў і Аляксей Пасынкаў (17,4%) – адны з абаронцаў памятнага месца Курапаты ад забудовы офісамі.

Вынікі галасавання

Вынікі галасавання

Навагодні час багаты на цуды, і хочацца рабіць дабро без перапынку. Вось і мы вырашылі адзначыць таксама Дар’ю Ліс з Залесся, якая дамаглася ўладкавання пандуса ў адной з медустаноў Маладзечна. Таксама Леаніда Куляша з Вілейшчыны.

Спачатку мы адзначылі яго за ўнушальнае ўменне вырошчваць на лецішчы грыбы. А пасля атрымалі ліст, у якім нам падказалі, што “гэта не самае яркае яго дасягненне ў гэтым годзе. Ён заслугоўвае павагу за тое, што з аднадумцамі паставіў ў вёсцы Пляшчаны помнік жыхарам вёскі, што зніклі ці загінулі ў 1930-1940-х гадах 20 стагоддзя”.Сапраўды, Леанід нават дазволіў усталяваць шыльду на сваім участку. Дар’ю і Леаніда чакае падарунак ад рэдакцыі.

Да кандыдатаў на званне ад рэдакцыі па прапановах чытачоў мы дадалі Аксану Чыжакаву-Кузьміну і віляйчаніна Міхася Куляша, які паспяхова правёў сёлета некалькі персанальных фотавыстаў. Агулам мы назвалі 31 прэтэндэнта.

Усіх пераможцаў чакае ўзнагароджанне ад рэдакцыі, пра што запрашаем вас чытаць на нашых старонкаў ужо ў 2018 годзе. 

Летась Асобай года стала арганізатарка “Жывой бібліятэкі” ў Маладзечне Юлія Мароз. Рэдакцыя вырашыла заснаваць дадаткова дзве намінацыі – “Натхненне года”, якую атрымаў невідушчы спявак Данік Савеня і “Учынак года”, якім назвалі Адама Мальдзіса.

Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі.

Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Маладзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце