Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
Язэп Сцепановіч
4.01.2018, Вілейка / AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Доктарскую дысертацыю ён абараніў па-беларуску. Ведаеце, па якой тэме? “Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі”. Гэта быў першы выпадак, калі абаронена беларускамоўная праца ў прыродазнаўчай галіне. А ў дысертацыі адну главу навуковец напісаў лацінай – для зручнасці і таму, што палічыў гэта правільным.

Традыцыйна пасля навагодніх застолляў у кожнай кватэры застаюцца горы смецця: ад рэшткаў недаедзеных страў да разбітых елачных цацак.

3.01.2018, AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Новы 2018 год будзе годам Сабакі, Жоўтага і Землянога. Вылічэнне новага года ва ўсходнім календары залежыць ад фазы Месяца. Кожны 12 маладзік вянчае новы год. Дык вось менавіта на 16 лютага 2018 года і прыпадае такі маладзік. А заканчваецца ўсё 4 лютага 2019 года. Значыць, новы год Жоўтага Землянога Сабакі пачнецца 16 лютага і будзе доўжыцца да 4 лютага 2019 года.

Новы год – традыцыйны час для абяцанняў самому сабе. Новы год мы асацыюем з новым жыццём, дзе мы абавязкова будзем лепшыя і прыгажэйшыя. Прызнайцеся, вы таксама планавалі пачаць бегаць зранку ці адмовіцца ад салодкага пасля 18 вечара?

з Барысам Кітом у Франфуркце-на-Майне
29.12.2017, Вілейка / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У 1991 годзе ў Германію паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч ехаў не ўпершыню. Аднак і на гэты раз было чаму здзівіцца: каля сотні гатункаў кілбасы ў магазіне, невядомыя тады яшчэ ў Беларусі гамбургеры з Макдональдса.

28.12.2017, Вілейка / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” звярнуліся жыхары вуліцы Багатырова, 37, што жывуць у Ільі. Па іх словах, насупраць дамоў №№37 і 39 на Багатырова, прыкладна каля 2-3 метраў ад дадзеных участкаў, на зямлі, прызначанай для пасеваў, працуе прадпрыемства па вытворчасці дроў. На зямлі пабудаваныя склады. Кожны дзень ад панядзелка да суботы ад сямі раніцы да сямі вечара працуе тэхніка: лес выгружаюць, дровы загружаюць.