Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
27.12.2017 09:24 ,AЎТАР(Ы): Паводле katolik.life

Улады палічылі немэтазгоднай ініцыятыву абвясціць выхадным 1 лістапада, бо гэта парушыць правы атэістаў

Фота SPEKTR.by.

Дадатковы непрацоўны дзень можа парушыць правы атэістаў, лічаць у Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Органы ўлады далі адказ на петыцыю аб вяртанні статусу непрацоўнага дня 1 або 2 лістапада. Калектыўны зварот з больш за 1,8 тысячы подпісаў быў накіраваны ў Савет міністраў Беларусі, а таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта. Асобны зварот дасылалі кіраўніку Беларусі каталіцкія біскупы, у прыватнасці, падтрымаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

З Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што ліст быў накіраваны ў Апарат Саўміна. Адказ падпісала намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка, паведамляе Katolik.life.

Прадстаўнік улады піша пра тое, што "зварот па пытанні аб'явы непрацоўным днём 1 лістапада, які з'яўляецца святам Усіх Святых па календары каталіцкай канфесіі, разгледжаны ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў". Пры гэтым пра Дзень памяці памерлых, які адзначаецца 2 лістапада, у адказе нічога не гаворыцца. Але аўтары петыцыі рабілі акцэнт менавіта на праблеме працоўнага дня на "Дзяды", які адзначаюць не толькі каталікі, але і грамадскасць у цэлым.

– У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" ўсе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад iх адносiнаў да рэлiгii,  – пішуць у адказе з апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.  – Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян.

Менавіта таму ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў лічаць, што "ў цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце