Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
Вілейка
3.01.2018 11:48 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пажар у дзвюхкватэрным доме патушыў сусед

Фота YouTube.

1 студзеня каля шасці гадзін вечара ў РАНС Вілейкі паведамілі пра пажар у вёсцы Крывое сяло.

Гарэла адна з кватэр у дзвюхкватэрным жылым доме, распавёў інспектар Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк. Пажар заўважыў сусед з другой кватэры.

Спачатку суседзі адчулі пах дыму ў сябе, усё агледзелі. Пасля сусед выйшаў на вуліцу і праз акно заўважыў вогнішча ў кватэры побач. Дзверы былі зачыненыя, гаспадар святкаваў Новы год у Вілейцы.

Тады мужчына выбіў акно, залез у кватэру і з дапамогай сваёй  курткі і вады, што падносілі сваякі патушыў пажар да прыезду выратавальнікаў.

Пажар пашкодзіў стол на кухні, мягкую мэблю, невялікі ўчастак падлогі. Папярэдняя прычына – няправільная эксплуатацыя печкі.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце