Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
Вілейка
28.12.2017 09:40 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Мы забыліся, што такое адпачынак і цішыня: жыхары Ільі скардзяцца на прадпрымальніка

Фота mogilev.by.

У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты” звярнуліся жыхары вуліцы Багатырова, 37, што жывуць у Ільі. Па іх словах, насупраць дамоў №№37 і 39 на Багатырова, прыкладна каля 2-3 метраў ад дадзеных участкаў, на зямлі, прызначанай для пасеваў, працуе прадпрыемства па вытворчасці дроў. На зямлі пабудаваныя склады. Кожны дзень ад панядзелка да суботы ад сямі раніцы да сямі вечара працуе тэхніка: лес выгружаюць, дровы загружаюць.

Насупраць дома №39, проста пад вокнамі, цэлы дзень працуе дрэваапрацоўчы станок. Грукат ад яго чуецца ва ўсіх бліжэйшых дамах. Вокны адчыніць немагчыма. Насупраць дома №37 на агародзе мясцовага жыхара складаюць цуркі. На сённяшні дзень стаіць каля сямі прычэпаў. Дарогі разбітыя, усюды гразь. Адходы спальваюць побач з дамамі. Цэлы дзень пахне дымам. І гэта адбываецца ў экалагічна чыстай зоне, побач з лесам і ракой.

“Мы проста не ведаем куды звярнуцца з просьбай, каб зачынілі вытворчасць, спынілі гэту безгаспадарлівасць, – пішуць ільянцы. – Мы, жыхары вуліцы, забыліся, што такое адпачынак і цішыня.”

Сельсавет: асаблівых праблем не бачым, аднак вытворчасць, магчыма, перанясём

Старшыня сельсавета Мікалай Русак ведае пра незадаволенасць жыхароў вуліцы Багатырова.

– Але тое, што яны называюць прадпрыемствам, не прадпрыемства зусім, – кажа Мікалай Вацлававіч. – Проста прадпрымальнік на ўласнай тэрыторыі сячэ дровы. Пасечаныя дровы з задавальненнем набываюць многія мясцовыя жыхары – сталыя людзі, якія не могуць самастойна прывезці і насячы. На маю думку, чалавек робіць добрую справу. Да таго ж робіць на ўласнай тэрыторыі.

Па словах Мікалая Русака, жыхары Багатырова скардзіліся на тое, што ім перашкаджае шум ад молата – прыстасавання, якое сячэ дровы. Таму зараз прадпрымальнік дамаўляецца з дырэктарам аграфірмы “Ілья” пра тое, каб секчы дровы на тэрыторыі старой фермы, якая належыць аграфірме, але не выкарытоўваецца. Яна знаходзіцца  далей ад жылых дамоў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце