Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
Вілейка
29.12.2017 09:16 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На плошчы ў Вілейцы з'явіўся Сабака на санях

Фота mlyn.by .

У цэнтры Вілейкі ўстанавілі сімвал надыходзячага года.

Вялікага Сабаку на санях, як і Пеўня летась, з металічнага прута зрабілі ў ЖКГ. Для таго, каб фігуры свяціліся, іх абкруцілі дзюралайтам – празрыстым шнурам са светадыёдамі ўнутры.

Дзеда Мароза са Снягуркай на санях, па словах намесніка дырэктара ЖКГ Марыі Андрыеўскай, ставяць на плошчы ўжо некалькі год запар. Мяняюць толькі лічбы года.

Нагадаем, што ёлку на гарадскую плошчу сёлета прывезлі з вёскі Баяры, што на Ільяншчыне. Яе гораду падарыў дачнік. Дрэва расло ў яго прыватным двары.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце