Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
30.12.2017 12:02 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Дзяўчынка ў інвалідным вазку шукае сяброў і падпішчыкаў

Аксана Карніловіч

Аксана Карніловіч.

"Вучыцеся быць шчаслівымі сёння, інакш можаце спазніцца", - раіць усім сваім сябрам і падпісчыкам у сацыяльных сетках 18-гадовая маладзечанка Аксана Карніловіч. 

У 18-гадовай маладзечанкі ўвогуле ёсць чаму павучыцца. І фразы, якія яна піша ў сваёй сацыяльнай сетцы, не пусты гук. Яна так адчувае.

Акрамя таго, Аксана займаецца фехтаваннем, любіць гуляць з лепшай сяброўкай Дзінай, а яшчэ вядзе ў інтэрнэце свой блог. Звычайная дзяўчына з доў­гай касой. Толькі ў інвалідным вазку.

Мы пазнаёміліся з Аксанай якраз праз яе відэа ў “Ютубе”. Яна расказвае пра свае мары і планы на 2018 год, паказвае працы, якія зрабіла сваімі рукамі.

Адзінае, што засмучае, гэта тое, што ў яе толькі 36 падпісчыкаў. Ды і ідэй, пра што здымаць відэа, у дзяўчыны, якая большасць часу праводзіць дома, амаль не засталося.

Вось і рашылася расказаць пра сябе і папрасіць хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых людзей падказаць, пра што весці гаворку на сваім ютуб-канале.

Знайсці Аксану на прасторах інтэрнэту можна па запыце:  Ksucha MOR у “Ютубе” і  “Укантакце”.

Сёлета Аксана заканчвае маладзечанскую СШ №8, пасля яе марыць стаць праграмістам.

І ўжо амаль год займаецца фехтаваннем.

– Мяне трэнер знайшла сама ў сакавіку. А мне сумна дома сядзець, вось я і падумала, што можна паспрабаваць. А летам на спаборніцтвах заняла трэцяе месца.

Трэніроўкам Аксана аддае два дні на ты­дзень, а ў астатні час, прызнаецца  дзяўчына, расклад дня ў яе звычайны: прачынаецца і рыхтуецца да прыходу настаўнікаў, бо займаецца дома.

А яшчэ Аксана займаецца рукадзеллем.

Яна ўмее і вязаць, і плесці бісер, і працаваць са скурай.

– Я вяжу навалочкі на падушкі, не так даўно скончыла вязаць плед. Карацей, займаюся пакрыху ўсім. Цяпер раблю дрэўцы з бісера, упрыгожанні. Разам з мамай робім букеты з цукерак.

А вось пра тое, што ў сям’і расце не толькі майстрыха, але і відэа­блогер, мама Аксаны пакуль не ведае.

– Я, шчыра кажучы, нават не ведаю, як ёй пра гэта сказаць.

А сёння ў Ксюшы новыя клопаты: трэба паставіць навагоднюю ялінку і зберагчы яе ад коткі Джэсікі, бо тая таксама аматарка навагодніх святаў.

А вось нейкага асаблівага падарунка Аксана не чакае:

– Я ж дарослая дзяўчынка, і ў Дзеда Мароза не веру, а вось у цуды веру. Ці здараліся цуды са мной? А хіба не цуд тое, што мяне знайшоў мой трэнер па фехтаванні і я больш не сяджу цэлымі днямі дома?

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце