Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
28.12.2017 13:42 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Аляксандр Лукашэнка: Школьная праграма вельмі насычаная і складаная

Фота s-english.ru.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, які прайшоў у рамках акцыі "Нашы дзеці".

"Наступны год будзе самым сур'ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучыні", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, школьная праграма вельмі насычаная і складаная. "Вядома, важна гэты этап прайсці годна, атрымаць веды, бо (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складаней, і вам трэба гэта ўсё асвоіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце