Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
29.12.2017 15:28 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

У першы дзень новага года можна будзе ўбачыць рэдкую суперпоўню

Фота vkpress.ru.

На рэдкасць вялікі Месяц чакае нас у ноч на 2 студзеня 2018 года: розніца паміж перыгеем (найбольшым набліжэнні спадарожніка да Зямлі) і поўняй складзе ўсяго 4,5 гадзіны.

Месяц падыдзе да Зямлі ў 00:56 па мінскім часе вельмі блізка — на 356 565 км, а ў 05:25 адбудзецца поўня. Прыгожая карціна чакае назіральнікаў у ноч на 2 студзеня: апоўначы Супермесяц будзе знаходзіцца высока над сузор'ем Арыёна, у Блізнятах. Яго можна будзе назіраць з вечара 1 студзеня да раніцы 2 студзеня, то бок усю ноч над паўднёвым гарызонтам, пры ўмове яснага бясхмарнага надвор'я. Але сіноптыкі прагназуюць дажджы. 

У моманты суперпоўні спадарожнік Зямлі выглядае на 14% больш і на 30% ярчэй, чым пры праходжанні найбольш аддаленай кропкі – апагею.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце