Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
3.01.2018 09:43 ,AЎТАР(Ы): Паводле Бі-бі-сі

Звышхуткі аўтамабіль, у космас за грошы, прызямленне на астэроіды – якія прарывы ў навуцы і тэхніцы чакаюцца ў 2018-м

Японскі апарат Хаябуса-2. Фота bbc.com

Японскі апарат Хаябуса-2. Фота bbc.com.

Ад новых этапаў праграмы камерцыйнага асваення космасу да супермашынаў з ракетнымі рухавікамі – гэта толькі частка грандыёзных прарываў у навуцы і тэхніцы, якія мы можам убачыць ужо ў бліжэйшыя 12 месяцаў.

Бі-бі-сі выбрала галоўныя навуковыя сенсацыі, якія могуць здарыцца ў гэты перыяд.

Інтэрнацыянальны космас

На 2018 год важныя касмічныя запускі запланаваны ў цэлым шэрагу краін, што толькі ў чарговы раз даказвае міжнародную прыроду сучасных касмічных даследаванняў. Напрыклад, чакаецца запуск індыйскай міжпланетнай станцыі "Чандраян-2" для даследавання паверхні Месяца.

У адрозненне ад касмічнага зонда "Чандраян-1", запушчанага ў 2008 годзе, новы апарат павінен здзейсніць мяккую пасадку на Месяц і даследаваць яе з дапамогай месяцахода. Запуск карабля плануецца правесці ў сакавіку з Касмічнага цэнтра імя Саціша Дхавана ў штаце Андхра-Прадэш.

У маі НАСА мае намер запусціць місію InSight па даследаванні Марса. Спецыяльны зонд павінен будзе пранікнуць глыбока ў тоўшчу марсіянскага грунту, каб мы маглі лепш зразумець гісторыю фарміравання гэтай планеты.Апарат таксама павінен прааналізаваць тэктанічную актыўнасць на Марсе для вывучэння ўнутранай структуры планеты.

У ліпені касмічная станцыя "Хаябуса-2" японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) павінна дасягнуць астэроіда (162173) Ругу і даставіць адтуль ўзоры грунту.

 

У 2005 годзе папярэдняя версія "Хаябусы" дасягнула астэроіда Ітакава. Нягледзячы на цяжкасці, што ўзніклі пры рэалізацыі той місіі, апарату ўдалося даставіць на Зямлю некалькі узораў астэроіднага грунту, якіх навукоўцам хапіла для даследаванняў.

Інжынеры ўдасканалілі апарат "Хаябуса-2", каб ён мог сабраць большую колькасць грунту і даставіць на паверхню Ругу некалькі невялікіх спускальных апаратаў.

Аднак Японія не адзіная краіна, якая сёлета плануе пасадку на астэроід.

Апарат OSIRIS-REx, запушчаны НАСА ў 2016 годзе, у жніўні павінен дасягнуць аб'екта (101955) Бену. Мэта гэтай місіі таксама ў дастаўцы на Зямлю ўзораў грунту з астэроіда для навуковага аналізу.

Даследуюць тэктанічную актыўнасць на Марсе.

Даследуюць тэктанічную актыўнасць на Марсе.

Акрамя таго, Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) сумесна з японскім JAXA працуюць над праграмай па вывучэнні найбліжэйшай да Сонца планеты – Меркурыя. Мэта місіі BepiColombo – пашырыць веды аб гэтай планеце, сабраныя амерыканскім апаратам Messenger.

У рамках місіі плануецца запуск на арбіту Меркурыя двух апаратаў, якія будуць праводзіць падрабязную фатаздымку і даследаваць магнітнае поле планеты. Навукоўцы спадзяюцца праверыць тэорыю пра тое, што Меркурый складаецца з масіўнага жалезнага ядра, пакрытага тонкім пластом сілікатнай пароды.

Камерцыйная касмічная гонка

У 2018 годзе павінен адбыцца запуск адной з самых магутных касмічных ракет у свеце – Falcon Heavy, якую распрацавала кампанія Ілана Маска SpaceX.

У снежні Маск апублікаваў у "Твітары" фота вялізнага апарата ў Касмічным цэнтры імя Кенэдзі ў Фларыдзе. Ракета складаецца з двух стартавых рухавікоў Falcon 9 і цэнтральнага рухавіка.

Агульная даўжыня Falcon Heavy – 70 метраў, яна зможа дастаўляць на арбіту грузы вагой да 57 тон. Як чакаецца, ракета стане лідарам рынку камерцыйных запускаў і дазволіць дастаўляць астранаўтаў за межы зямной арбіты.

Прыватныя касмічныя кампаніі могуць наблізіцца да яшчэ адной мэты – адпраўкі экіпажаў на МКС, аднак пачатак такіх запускаў можа быць адкладзены да 2019 года.

Фота bbc.com.

Фота bbc.com.

Згодна з цяперашнімі планамі, SpaceX і кампанія Boeing пачнуць першыя пілатаваныя запускі ў космас з тэрыторыі ЗША з моманту закрыцця праграмы шатлаў НАСА ў 2011 годзе. З тых часоў ЗША карысталіся расейскімі ракетамі "Саюз" для дастаўкі экіпажаў на МКС, што выклікала незадаволенасць у амерыканскай авіякасмічнай галіны.

Максимальная хуткасць

Увосень гэтага года брытанскі звышгукавы аўтамабіль Bloodhound можа ўсталяваць новы рэкорд хуткасці перамяшчэння па зямлі.

Машына з рухавіком шматмэтавага знішчальніка Eurofighter Typhoon прайшла выпрабаванні ў аэрапорце Ньюком-Карнуол у 2017 годзе на "ціхім" ходзе ў 320 км/г.

На наступным этапе плануецца развіць хуткасць да 800 км/г – выпрабаванні пройдуць у кастрычніку ў ПАР.

Гэта менш, чым ужо існуючы рэкорд хуткасці ў 1228 км/г, аднак, як чакаецца, пасля інжынерных дапрацовак машына зможа перавысіць і гэты паказчык у 2019 ці 2020-м.

Касмічны апарат для астранаўтаў. Фота bbc.com.

Касмічны апарат для астранаўтаў. Фота bbc.com.

Фінальная мэта стваральнікаў Bloodhound – пераадолець хуткасць ў 1610 км/г (1610 км – гэта роўна 1000 міль, у якіх прынята вымяраць адлегласць у Брытаніі і ЗША).

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце