Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Відэа
10.01.2018 13:42 ,AЎТАР(Ы): Паводле youtube.com

Падчас ралі МАЗ зваліўся з пяціметровага пясчанага пагорка (Відэа)

Фота wikipedia.org.

Спартыўны грузавік МАЗ сарваўся з пяціметровага пясчанага пагорку, пасля чаго перакуліўся на бок. Неймаверны кульбіт здарыўся падчас ралі-рэйду "Дакар" і быў зафіксаваны на камеру. Што цікава, ужо праз 10 хвілін спорткар пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаяў на колах і ў выніку нават аказаўся шосты на фінішы.

Інцыдэнт адбыўся за кіламетр ад фінішу аднаго з самых складаных спецучасткаў на тэрыторыі Перу.

Беларускі пілот Сяргей Вязовіч вырашыў праехаць насып з бакавым ухілам проста "ў лоб", аднак не ўлічыў пяціметровы абрыў. Добра-такі разагнаўшыся, грузавік паляцеў з вялізнага бархана, нягледзячы на спробы гоншчыка рэзка затармазіць. Машына звалілася рамай у пясок і ад удару перакулілася на бок. Сутыкненне было настолькі моцным, што грукат быў чутны за кіламетр.

У той жа час грузавік абсалютна не пашкодзіўся. Праз 10 хвілін на дапамогу прыйшоў МАЗ Аляксея Вішнеўскага, які з дапамогай троса вярнуў машыне звыклае становішча. МАЗ аказаўся цалкам спраўным. Нават аліва не выцекла. Гоншчыкі адразу ж завялі аўтамабіль і здолелі фінішаваць на шостым месцы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце