Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
Вілейка
4.01.2018 09:42 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК, Наталля ТУР

У Маладзечне ў бальніцу звярталіся ў два разы часцей, у Вілейцы парэзалі шыны: экстраныя службы распавялі, што здарылася падчас святаў

Фота Наталлі Тур.

Навагодняя ноч для супрацоўнікаў РАУС Вілейкі была адносна спакойнай.

– У ноч з 31 на 1 ніякіх сур’ёзных парушэнняў не было, – распавяла “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка. – Вядома, паведамлялі пра сямейныя скандалы, але да незадаволеных мужоў і пакрыўджаных жонак мы ўжо прывыклі.

Навагоднюю ноч супрацоўнікі РАУС сустрэлі на пазітыве, кажа Кацярына Аляксандраўна. А вось другога студзеня каля аднаго з вілейскіх бараў невядомыя парэзалі колы машыны мясцовага жыхара.

У навагоднюю ноч пажараў на Вілейшчыне не было, распавёў інспектар РАНС Вілейкі Дзмітры Кляшняк. Па яго словах, і вялікія выхадныя на каталіцкія Каляды таксама прайшлі без здарэнняў.

Лік пажарам на Вілейшчыне быў адкрыты 1 студзеня ў вёсцы Крывое Сяло. Гарэла адна з кватэр двухкватэрнага жылога дома. Пажар да прыезду выратавальнікаў змог патушыць сусед з дапамогай сваякоў, якія падносілі вёдры з вадой.

У Вілейскай выратавальнай станцыі дзяжурныя рэгулярна аглядалі вадасховішча і азёры.

– Ужо ўвялі забарону выхаду на лёд, аднак лёду яшчэ няма. Таму на вадаёмах рыбачаць з лодак. Гэта не забаронена, – расказаў карэспандэнтам “РГ” начальнік выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

Для супрацоўнікаў станцыі навагодняя ноч і выхадныя прайшлі без здарэнняў.

Маладзечна: у апошнія гады Новы год праходзіць спакойна

Пажарныя і ДАІшнікі Маладзечна былі салідарныя адзін з адным: “Навагодняя ноч прайшла ў штатным рэжыме, ніякіх здарэнняў не было”.

Андрэй Рабец, першы намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, удакладніў, што ў навагоднюю ноч ніводнага выкліку, звязанага з петардамі, феерверкамі, гірляндамі не было.

Намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Уладзімір Васількоў таксама сказаў, што ніякіх сур’ёзных здарэнняў у навагоднюю ноч не было.

–  Міліцыя не дапусціла гэтага, бо ўсе службы былі напагатове. Было некалькі выклікаў на бытавыя бойкі, але, на шчасце, сур’ёзна ніхто не пацярпеў.

“Хуткая дапамога” таксама дзяжурыла ў штатным рэжыме. Аднак, як расказаў намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай ЦРБ Ігар Салагуб, у прыёмны пакой бальніцы ў навагоднюю ноч звярнулася ўдвая больш людзей у параўнанні з буднымі днямі.

– У час ад 22:00 31 снежня да 6 раніцы 1 студзеня ў прыёмны пакой звярнуліся 12 чалавек. У будныя дні гэта звычайна 3-4 чалавекі.

Звярталіся людзі пераважна з траўмамі.

– Маладзечанцаў хваляваў у навагоднюю ноч высокі ціск. Былі такія звароты, але ў асноўным, гэта невялікія траўмы, удары, парэзы. Траіх з гэтых 12 давялося шпіталізаваць. У апошнія гады дзяжурыць на Новы год стала, цьфу-цьфу-цьфу, спакайней.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце