Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Мядзел
4.01.2018 10:05 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Будславе згарэла 85-гадовая пенсіянерка

Фота dpchas.com.ua.

Пра пажар у жылым доме ў Будславе 1 студзеня каля 13:00 паведаміла ў Мядзельскі РАНС мясцовая жыхарка.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што дах гарыць адкрытым полымем. Унутры дом таксама гарэў.

У пакоі выратавальнікі знайшлі цела 85-гадовай гаспадыні. Жанчына-пенсіянерка жыла адна.

Па словах Ірыны Карапецян, інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС, у доме загінулай жынчыны стаяў пажарны апавяшчальнік.

Згарэла маёмасць у пакоі, абвугліліся сцены, пашкоджаны дах.

Прычыну пажару высвятляюць. Папярэдне разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце