Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
4.01.2018 10:26 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечанскім раёне пешахода збілі насмерць у дзень яго нараджэння

Фота з сайта style.rbc.ru.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Дубрава 3 студзеня. 

37-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель Амега" рухаўся паблізу дома № 19 па вуліцы Каліноўскага. Гадзіннік паказваў час 18.22. У гэты час кіроўца, які па папярэдніх высновах знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе наехаў на пешахода, мясцовага 39-гадовага жыхара.

Мужчына ішоў па левым баку дарогі, супраць руху аўтамабіляў, быў пазначаны флікерам.

- Нёс дадому торт, бо ў гэты дзень быў яго Дзень Нараджэння. Аднак ад атрыманых траўмаў памёр у машыне "хуткай" дапамогі, - удакладніў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. 

Маладзечанскі следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 317 частка 2 крымінальнага кодэксу Беларусі.

Праводзіцца праверка. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце