Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
4.01.2018 15:33 ,AЎТАР(Ы): намеснік начальніка Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір ХІЛА

Ад 25 снежня забаранілі лавіць ментуза

Фота orybalke.com.

У нашых рэках і азёрах ёсць адна вельмі своеасаблівая рыба. Чым больш паніжаецца тэмпература, чым больш цёмныя і працяглыя ночы, тым больш актыўнай і ешчай становіцца яна.

Гаворка ідзе пра ментуза. Гэта адзіная праснаводная рыба з сямейства трасковых, якая жыве ў паўночных марах. Паўночнае паходжанне адбіваецца паводзінах рыбы.

Мянтуз – холадалюбівая рыба, аддае перавагу чыстай і халоднай вадзе з камяністым або глеістым дном, звычайна трымаецца ў глыбокіх ключавых ямах, любіць цень і прахалоду. Вядзе начны лад жыцця.

Летам мянтуз млявы, мала рухаецца, пры ўздыме тэмпературы вады вышэй за 15 градусаў, хаваецца ў норы, ямы, пад карчакі, у карані дрэў, выходзячы для харчавання толькі па начах. У самы спякотны час ўпадае ў стан здранцвення і тыднямі не сілкуецца зусім.

З надыходам восеньскіх непагодлівых дзён пакідае свой летні прытулак і пачынае весці вандроўнае жыццё. Як начны драпежнік, мянтуз не чакае сваёй ахвяры, а актыўна падкрадаецца да яе. Адшуквае здабычу пераважна з дапамогай слыху, нюху і дотыку.

Зрок у ментуза развіты слаба.  Рыба не толькі не баіцца шуму, але нават ідзе на розныя гукі. У даўжыню мянтуз расце да 1 метра і дасягае вагі да 12 кілаграмаў. Мяса ментуза тлустае і смачнае. У печані яго, як і печані іншых трасковых рыб, ўтрымоўваецца вялікая колькасць тлушчу, багатага вітамінамі, таму рыба расцэньваецца як дэлікатэсная страва.

Нераст ментуза адбываецца з канца снежня па люты, пад лёдам, пры тэмпературы вады мінус 1–3 градусы. Пры вялікіх маразах нераст праходзіць больш актыўна, пры адлігах расцягваецца на месяц і больш.

Пладавітасць ментуза вельмі высокая, але з-за лёгка даступнасці ікры, яна актыўна есца рыбамі (у тым ліку, самім ментузом)  і іншымі воднымі насельнікамі. Таму, нягледзячы на велізарную пладавітасць і хуткаспеласць, выжывальнасць у мянтуза вельмі малая.

Каб  ментуза ў рэках і азёрах Рэспублікі Беларусь стала больш, штогод ад 25 снежня па 28 лютага ўводзяць забарону на лоўлю гэтай рыбы. Па дадзеных прамысловай статыстыкі, ўловы ментуза ў вадаёмах нашай краіны складалі ад 50 да 120 цэнтнераў у год, аднак за апошнія гады значна ўпалі, і рэдка дасягаюць 12 цэнтнераў у год.

Хочацца нагадаць нядобрасумленным рыбаловам, што ў перыяд забароны павялічваюцца штрафныя санкцыі. Пры незаконным вылаве рыбы, якая нерастуе, акрамя штрафу, давядзецца кампенсаваць шкоду ў трайным памеры ўстаноўленай таксы. Так, кожны злоўлены мянтуз, незалежна ад памеру, будзе каштаваць парушальніку ў 27 базавых велічынь за адну асобіну, а гэта значыць, што 4 незаконна здабытых ментузы, паслужаць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Калі вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, тэлефануйце ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50740, або на тэлефон міліцыі 102.

 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце