Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
Валожын
4.01.2018 16:42 ,AЎТАР(Ы): следчая Валожынскага РАСК Аксана САГАДЗІН

Следчыя шукаюць 19-гадовага валожынца

Валожынскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае 19-гадовага Фяфіліна Віктара Сяргеевіча.

Ён нарадзіўся 25 кастрычніка 1998 года ў Валожыне. Тут жа пражываў па адрасе: вуліца Чапаева, дом 39, кватэра 40.

Віктар Фяфілін 26 кастрычніка мінулага года каля васьмі гадзін раніцы выйшаў са свайго дома. Да гэтага часу яго месца знаходжання невядомае.

Прыкметы: на выгляд каля 20 гадоў, высокі, худы, з бледным авальным тварам. Высокі лоб, прамыя нізкія бровы, карыя вочы, цёмна-русыя хвалістыя валасы, звонкі голас. Памер абутку 40-41.

Асобыя прыкметы: курыць, злоўжывае спіртнымі напоямі.

Грамадзян, якім нешта вядомае пра месца знаходжання Віктара Фяфіліна, просяць патэлефанаваць у Валожынскі РАУС па тэлефоне 8 (01772) 5-53-02, 5-40-21 (дзяжурная часць) або па мабільных тэлефонах 8 (029) 685-53-02 (Вэлком), 8 (029) 507-66-98 (МТС) ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце