Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
4.01.2018 11:12 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Першымі жыхарамі рэгіёна ў новым годзе сталі пяць дзяўчынак і два хлопчыкі

Фота з сайта karelinform.ru.

Прычым, хлопчыкі нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці, у гарадах рэгіёна Мінскай вобласці - адныя дзяўчынкі. 

МАЛАДЗЕЧНА
Год 2017 у маладзечанскай радзільні закрыла дзяўчынка. Маладзечанка нарадзіла дачку ў 17 гадзін. А 1 студзеня ў 7:22 крык яшчэ адной дзяўчынкі абвясціў пра тое, што ў Маладзечне на адну жыхарку стала болей.
ВІЛЕЙКА
У Вілейцы першай у новым годзе на свет з’явілася дзяўчынка.
ВАЛОЖЫН
А ў жыхаркі Валожына роды пачаліся акурат у навагоднюю ноч. У радзільні так і адказалі:
– Нараджаць жанчына пачала 31 снежня, а скончыла ўжо 1 студзеня.
У першыя хвіліны новага года ў Валожыне нарадзілася дзяўчынка.
МЯДЗЕЛ
Першы жыхар новага года Мядзельшчыны з’явіўся на свет 3 студзеня. І гэта таксама дзяўчынка.
СМАРГОНЬ
А вось у Смаргоні з’яўлення першага жыхара новага года чакаюць з дня на дзень. А 31 снежня закрыла год нованароджаная дзяўчынка.
АСТРАВЕЦ
Дзяўчынка закрывала 2017 год і ў астравецкай радзільні. А 1 сту­дзеня ў 2 гадзіны 30 хвілін на свет з’явіўся першы хлопчык.
АШМЯНЫ
У Ашмянах першы жыхар нарадзіўся 3 студзеня ў 8 гадзін 40 хвілін раніцы. Гэта быў хлопчык.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце